Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
У двух (трох) шагах. Вельмі блізка. Як жа вы ня ўстреціліся, вы ж у двух шыгах стыялі адзін ат аднаго. У трёх шыгах лі нас нешта шмыг i зышымытала пу кустах. У дзеўках. Да замужжа. У дзеўкых іна пукрусувалыся, а замужым хваціла: ён ня дужа рызваротлівый, дзеці пасыпыліся. У дзіковіну (дзіковінку). Незвычайна, непривычна. Первый раз пріехылі, можа калі дзіцямі раз былі' ў дзяреўні, дык ім усё у дзіковіну. Ня думьлю, што яму чарычка у дзіковінку будзіць. Г л. Н е ў д з і к о в і н у. У добрый час. Шчасліва (пажаданне ўдачы). Шчасьліва едзьця, у добрый час. 3 заўтрішніга дня І пычынайдя строіць, у добрый час. У доску. 1. Вельмі моцна (напіцца). Надрызкыліся ў доску, перш пелі песьні, а тады зваліліся, спалі ў салом!. 2. Вельмі блізкі па поглядах, перакананнях. Крепка сьпеліся, Сашка ім стаў у доску свой. Коля у доску свой, ён ні пыдвядзець ні ў чом. Удоўж i ўперак. Усюды, в а ўсіх напрамках; поўнасцю. Схадзі'ў я кусты удоўж i ўперік, німа там цялёнка. Удоўж i ўперік ізучылі твае штучкі. Знаюць яны цябе удоўж i ўперік. У дрызіну (дыміну, дрызк, дым). Вельмі моцна (п'яны, напіцца). Так ён чылавек нічога, i стыряцільный, i мысьдіравэй, ну глядзець нада: дыбярецца,— то нап'ецца ў дрызшу. У дыміну п'яныя былі, хырашо кума пучустувала. У дрызк п'яный, чудь ізыком варочыіць. Пыныпіваліся у дым, адурювалі як хацелі. У душэ. Унутрана, падсвядома. Водж жызьні ні пулучылыся, a ў душэ яны любюць адзін аднаго. Віду ні пыдаюць, a ў душэ піріжываюць. Гл. У г л у б і н е душы. У загоне. Без пригляду, без увагі. I дзеці ў загоні, i сябе ня можыць пріпуціць, a ў хату глянь — што йта зы хата. Іван у іх усігда быў у загоні. Узбівацца на дарогу. 3 цяжкасцю рабіцца самастойным у жыцці. Пычынаюць узьбівацца ны дарогу, думыюць троху пра жысьць. Зак. Узбіцца на дарогу. Трудна було, ну сам узьбіўся ны дарогу, ніхтр яму ні пымы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напецца, пяны, пяный, пяныя, схадзіў, штўчкі
1 👁
 ◀  / 273  ▶