Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
шо, калхоз памог. Такей злаўредзіна у адной сарочкі можыць кінуць. У адну дудку іграць, неадабр. Дзейнічаць разам, хаўруснічаць, падтрымліваць адзін аднаго. Крепка сьпеліся, i Дзёма цяперь у адну дудку зь імі іграіць. Пачын. У адну дудку заіграць. Сь кім хочыш у адну дудку зыйграіць, толька налі стыкан якей гарі. Непаўн. У адну дудку паіграць. Троху пыйгралі у адну дудку, a посьлі дос, за нешта ні пыладзілі. Законч. У адну дудку атыйграць. Атыйгралі у адну дудку, нешта крівіцца пычалі, нямірія ў іх нейкыя. Працягл.-фінальн. У адну дудку наіграць. Ну, ныігралі ў адну дудку, сварюцца, штурьхацца пычыналі як пітухі, мы тама нырігыталіся зь іх. У адным (адном) званні, рэдкаўж. У тым жа становішчы. Ня луччыіць i ня хужыіць, усё ўремя у адным званьні: у погріб уваліўся у халодный, a поўный вады быў i ca льдом, i во стала яму плоха. Каторый год у адном званьні, саўсім німа луччыньня. У адны рукі. Адной асобе. Дывалі ў адны рукі па трі кілыграмы, i ўсім хваціла. Цяперя хлеба ў адны рукі бяpi худзь дзесіць буханык, хуць сколька. У ажуры, кніжн. Так, як трэба, вельмі добра. У цябе цзіла ў ажурі, што яшчэ нада. Пра што ня спросіш, усё Ў ажурі. У белый свет. Куды напала; усё роўна куды. Ат такога мужука, як ты, у белый сьвет пойдзіш. Што ты паедзіш у белый сьвет, табе сьпіцыяльнысьць нада у первыю вочырідзь. Хуць січас гатоў у белый сьвет як у капейку, аж хліпціць. Убіваць духі. Вельмі цяжка працаваць, празмерна стамляючыся. Так убівалі духі зь естым торхым, што ні прідумыць. Зак. Убіць духі. Ня йдзі ты, дзетухна, уваб'еш ты духі, нызад будзіць ні пріцягнуцца. Узмацн. Паўбіваць (паўбіць) духі. Вы за первый дзень пыўбіваіця духі, а што ж зы нядзелю будзіць. Hy схадзіця з вашыю ахоткыю, пыўб'іцё духі, што вы увечырі скажыця. Працягл.-фінальн. Наўбіваць духі. Столька яны ныўбівалі духі лі етых пнёў i ўсё зря — ні прішлося папользывыцца. Убіваць клін (клінне). Раз'ядноўваць. Нарошня убі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ажўрі, бўдзіць, дўдку, лўччыіць, пріцягнўцца, пыўбіцё, разядноўваць, увабеш, хўжыіць
0 👁
 ◀  / 273  ▶