Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
мым духым дышуць. Арціміняты тым самым духым дыхылі, зышчышчаць іх ні нада. Тым [самым] местам сесць (асесца). Прыйсці да paнейшага стану. Што б яны ня дзелылі, дык усё раўно тым местым сядуць. Ніхай як ні крічыць, а тым местым асядзіцца, як i раншы було. Папрыгыў дзень, папрыгыў, а што ён зьдзелыіць, тым самым местым сеў. Сьпірва ух храбір быў, а тады айдзе й храбрысьць дзелыся, тым самым местым асеўся. Незак., рэдкаўж. Тым [самым] местам садзіцца. Ніхай ён хуць сколька пыцскакыіць, a прідзіцца яму тым самым местым садзіцца: Гл. Н а тым м е с ц е сесць. Тэй свет. ł. Замагільнае жыццё. Мяне тэй сьвет ужо ні пужаіць. У лыгірях як былі, тэй сьвет раім здываўся. 2. Невядомы край, вельмі далёкі. Тэй сьвет Рослыў, я туды ні дайду з маімі ныгамі. У абратным случае. Іначай, бо. Ніхай i Прося садзіцца з намі ехыць, у абратным случыі i я ні паеду. Пісьма Міхалка ні прісылаў, у абратным случыі мы зналі б. У агонь i ваду. На любыя ўчынкі не задумваючыся. Такея хлопцы, што ў любэй міг гатовы у агонь i ваду. Зы Высілёнкыў у агонь i ваду пойдзіць, друзья, што вадою ні разьлщь. У адзін голас (адно слова). Разам, адзінадушна (гаварыць). Скызалі у адзін голые: нет, так ні було — i ацстоілі. Усе гыварілі у адзін голые. У адно слова скызалі, як разым падумылі. У адно слова гыварілі, што Прося, то й я. У адно слова гаворюць, нічым іх ні саб'еш. У адзін шчот. Хутка, скрытна, проста. Слова скажы, у адзін шчот паслухыіць. Што хацеў, у адзін шчот мог дыстаць, знакомствы кругом былі. Параўн. А д з ін шчот. У адкрытую, кніжн. Не тоячыся. У нас пырцізаны у аткрытыю хадзілі, а немцы i ні пыказывыліся. У аткрытыю гаворіць, што думыіць, то й скажыць. У адной рубашкі (сарочкі). Без сродкаў існавання. Што ж яны, асталіся у адной рубашкі як стыяць, хыра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падўмылі, паслўхыіць, сабеш, слўчыі
0 👁
 ◀  / 273  ▶