Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
патыкылі носым, будзіць помніць ну другей раз. Аднакр. Тыкнуць носам. Тэй ні пысьцісьняіцца i прі людзях тыкніць носым: што ж ты дзелыіш. Узмацн. Натыкаць носам. Ніхай, адзін раз натыкыюць носым, то другей раз будзіць помніць, як ні нада дзелыць i як нада. Тыкаць пальцамі. Асуджаць адкрыта, не тоячыся. Нябось ты, ны мяне пальцымі ня тыкылі, як ны цябе. Хваціць вам ны яго пальцым тыкыць. Зак. Затыкаць пальцамі. Як табе ня совісна так дзелыць, цябе ж людзі пальцымі затыкыюць. Непаўн. Патыкаць пальцамі. Дужа ён спужаўся, што ў яго пальцымі патыкылі, раз німа совісьці, нічога ні паможыць. Узмацн. Натыкаць (натыкацца) пальцамі. Посьлі галкыўскія свадзьбы натыкылі ў яго пальцымі. I сябе апстраміў, i сёстрым стыд, ува усіх пальцымі натыкыюцца. Гл. П а к а з ы в а ць п а л ь ц а м. Тыкаць (торкаць, утыкаць) нос, неадабр. Умешвацца не ў сваю справу. Усігда тыкыіць нос ні ў сваё дзела, такей праціўный чылавек. Хто вас прасіў торкыць сюда нос. Hi завуць — i ні ўтыкай нос, калі пызавуць, тады будзіш пытказывыць. Аднакр. Тыкнуць (торкнуць) нос. Бяс толку тыкнуў нос, падлез, як яго сюда прасілі. Любапыцін дужа, так i ладзіць куды б небудзь торкнуць нос. Гл. С у н у ць нос. Тыкаць у вочы. Папракаць, груба, рэзка ўказваць. Ня хочыш слухыць харошыга, дзелый па-свойму, ніхай усе тыкыюць у вочы. Непаўн. Патыкаць у вочы. Нашто вам былі тэя снапочкі, цяперя патыкыюць у вочы. Аднакр. Тыкнуць у вочы. Мне ў вочы ніхто нічым ня тыкніць; у мяне i рукі чыстыя, i душа спакойныя. Узмацн. Натыкаць у вочы. Што яны мне натыкыюць у вочы, што я каму ні дыгадзіў. Тыкаць у нос. Рэзка ўказваць, падносіць для азнаямлення. Hi хачу я так дзелыць, каб мне посьлі тыкылі ў нос, я кылі ня ўмею чаго, то ні бяруся. Аднакр. Тыкнуць у нос. Што ж ён тыкніць мне ў нос, я яму аддаў хамут цэлый. Тым [самым] духам дыхаць. Быць такім жа. Думыіш, Іван луччы, тожа тым духым дыхыіць, пыдлавіць ні сьцісьняіцца. I сам ты ня промых, i брыцья твае тым са
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўмыіш, дўхым, завўць, слўхыць, хамўт
0 👁
 ◀  / 273  ▶