Трашчэць па ўсіх швах, гумар. Развальвацца, разбурацца. Тряшчыць іх кымпанія па ўсіх швах, ні ладзюць нешта. ГІачын. Затрашчэць па ўсіх швах. Доўга ета ў іх дзіржалыся, а тута вот табе — зытряшчэла па ўсіх швах. Аднакр. Трэснуць па ўсіх швах. Яно ж так: ідзець, ідзець, a тады разым тресьніць па ўсіх швах, i ўсё прыпала, пычынай наныва. Трогацца (здзвігацца) з места. Прыходзіць у рух (часц. npa справы). Я віджу, што й швагерь твой пычынаіць трогыцца зь места. Хылады, нічога ні расьцець, дайжа зь места ні зьдзьвігаіцца. Зак. Тронуцца (стронуцца, здзвінуцца) з места. C такім мужуком ні ныкрасуісься, ён тронуцца зь места ня хочыць. Ці ты ім гываpi што, ці маўчы — каб зь места стронуліся. Нічога, маё дзела ўжо зьдзьвінулыся зь места, цяперь пойдзіць у ход. Трогаць душу, кніжн. Кранаць, хваляваць. Ня відна, каб тваё гывареньня трогыла яму душу. Зак. Растрогаць душу. Ды відна, што табе растрогылі душу, блішчыш як медный сумувар. Аднакр. Тронуць душу. Ня дужа, каб такому зыкарюзлыму тронула што-небудзь душу. Трогаць раны, рэдка адз. Напамінаць npa цяжкія neражыванні ў мінулым. Нашто вам трогыць раны, яму i так ні салодка. Луччы ні пымінайця, ня трогыйця рану. Узмацн. Растрогаць раны. Пріехылі, растрогылі раны, ну хуць пыгыварілі, усё ўспомнілі. Аднакр. Тронуць раны. А маўчыця, троніця раны — лішнія валненьні. ён дужа глубока тронуў рану, ці стоіла гываріць пра ета. Гл. К ав я р а ць раны. Трубіць у кулак. Бедаваць. Калі галытырь ды галытырі, яно ўсё ўместа сходзіцца, як ты з тары біс падузы спусьцісься, во стой ды трубі ў кулак. Пачын. Затрубіць у кулак. Тыкая дырагоў аніла бульбу ны бызарі, што хуць у кулак зутрубі. Непаўн. Патрубіць у кулак. Сколька хочыш путрубі ў кулак, а букаткі як німа дык німа. Тры корабы, неадабр. Вельмі многа (нагаварыць). Ныплялі лухты ўсякія трі корыбы, толька слухый. Прінясець трі корыбы пустаты, вушы зыбыляць слухыўшы. Гл. 3 тры к о р а б ы. Трын-трава. Дробязь, тое, што не заслуеоўвае аніякай
Дадатковыя словы
душў, падўзы, слўхыўшы, спўсьцісься, сўісься
1 👁