тыкі ты баісься трапіць к Марьі на вока. Ета блыгыдарі бога, што ты Анісу ні трапіўся на вока. Гл. П а п а д а ць н а в о к а. Трапляць (трапляцца) на вочы. Выпадкова аказвацца ў полі зроку. Дужа даўно Іван ні трыпляў мне на вочы. Стыдна як пасьледніму сыбаку на вочы трыпляцца. Зак. Трапіць (трапіцца) на вочы. Во каб яны мне калі на вочы трапілі, я б іх аччытала. Калі ладный пулушубык трапіцца на вочы, бярі, ні звыляіцца. Гл. П ап а д а ць на вочы. Трасца не бярэць, часам мн.; цяп., пр. Пра нядрэннае становішча, умовы жыцця. Нечыга гурюваць, вашых родзічыў трясца ні бярець. Іх нійдзе трясцы ні бралі. Трасца бярэць, цяп., пр. А што, яго трясца бярець? Калі твайго Мікілая трясца брала? Зак. Трасца не возьмець, буд., пр. Калі родный цёткі паможыш, трясца ня возьміць. Відзіш, ні аднаго, ні другога трясца ні ўзіла. Трасца возьмець, буд., пр. Дужа баіцца, што іх аба1х трясца возьміць. А ці яго трясца ўзіла б, каб трошку пасобіў. Гл. Р а д з і м ец не бярэць. Трахнуць (трахануць, патрэсць) машною. Не паскупіцца. Тряхні машною, нечыга пріжымацца. А Кындрацёнык тряхнуў машною, дайжа ні ждалі ат яго. Во калі надумыўся тріхануць машною. Глядзі што рыздасца, ня дужа ён пытрясець машною. Незак., рэдкаўж. Трэсць машною. Трясі машною, ні жалей, усяго с сабою ні зыбяреш. Трахнуць (трахануць) старыною. Зрабіць, паступіць, як раней, у маладосці. Ну, ну, тряхні-ка стыріною, як, бувала, у Кудрічых. Як, гадок, тріханём стыріною? Незак., рэдкаўж. Трэсць старыною. Hi глядзі, што ўвесь стаў як лунь, трясець стыріною, ня хочыць здывацца. Траціць (растрачываць) порах, гумар. Расходаваць сілы, энергію. Ныпрасна траціш порых, ня выпыліць у цябе нічога. Ай, братка, рыстрачывыіш ты порых зря. Зак. Патраціць (растраціць) порах. Пытраціў Максім порых, маўчыць ужо, ні слова. Што ж вы так скора порых рыстрацілі? Узмацн. Парастрачываць (парастраціць) порах. Пырыстрачывыў прівыдзіц порых, саўсем ня тэй стаў што раншы. Пырыстрацілі порых i сідзяць што мышы пад венікым. 8. Г. Ф. Юрчанка
Дадатковыя словы
тріханўць
0 👁