Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Торкаць палкі ў калёсы, рэдкаўж. Праднамерана чыніць перашкоды. Я пыняў, хто нам торкыіць палкі ў калёсы, тэй усё ня можыць забыць Колю. Зак. Уторнуць палкі ў калёсы. Ета сьпец уторнуць палкі ў калёсы, дужа злаўредзіна быльшая. Гл. С т а в і ц ь па л к і ў к а л ё с ы. Торкаць у зубы. Груба падаваць, паказваць, даваць. Што ты мне торкыіш у зубы етый сувой, ці я сыма ня віджу, якей ён. Зак. Торнуць (торкнуць) у зубы. Ну й культура ж у цябе: торніць у зубы i бярі. Торкні што ў зубы, каб атвізаліся, ні ныдыідалі пуд рукамі. То так то сяк (етак, так). Па-рознаму. То так то сяк, неік выкручывыліся. То так то етык нада угадывыць, каб неік луччы. Тугувата було, ну то так то так апхадзіліся. То там то сям (тут, там). У розных месцах. То там то сям i зарьвець што-небудзь. Пупыдаліся бырывічкі то там то сям. Ен умеіць, то там то тут i заробіць якую капейку. То там то там пыдзяржыць ны кынаўкі, пыпасець, іна i мылыка даець луччы. То-то i ёсць. Сцвярджэнне правільнасці меркаванняў. То-то i ёсьць, што яны тріпанулі нарошня. То-то i ёсць, што ня дужа к чаму прітуркыіш, білябеніла б i тырабеніла ні сьціхаючы. То то (тое) то сё (сёе, ета). Рознае. Ня ўцерьпіць, то то то сё скажыць, а яны ня дужа любюць. То то то ета, бувала, i пытхваціць. То тоя то сёя спруўляіцца, ужо ладна адзежы ёсьць. То тоя то ета пашьгіць, усігда капейчына лі рук вядзецца ны расходы. Тоўстый (тугей, тугій, поўный) карман. Пра таго, хто мае шмат грошай. Усё выбіраіць цісьця, каб тоўстый кырман быў. Ідзі пыдлабунься к Высілёвым, у іх тугей кырман. Быў тугій кырман, ды німа. Ніхай поўный кырман, ніхай распоўный, я ўклыняцца ні стану. Точка ў точку. Абсалютна дакладна. Ляжьщь, точка ў точку пупала, як тут была. Нада ж умець так пыдыгнаць, точка ў точку. Точ у точ. Вельмі адпаведна, надобна. Точ у точ у мяне такей ножык быў. Точ у точ бацька, зразу пызнаіш пы пріродзі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выкрўчывыліся, прітўркыіш, пыдлабўнься, тріпанўлі
2 👁
 ◀  / 273  ▶