Як жа зь імі чаго даб'есься, кылі яны то нашыму то вашыму. Г л. Г в а ш а м у i н а ша м у. То густа то пуста. Па-рознаму, вельмі няроўна. У цябе ўсігда так: то густа то пуста, хызяйнічыіш ты дужа ладна. Жывуць то густа то пуста, роўна яны ня ўмеюць. Толька быў, адз., мн. Пра імклівыя ўцёкі, знікненне. Толька быў зу гумно, пыспрабуй дыгані. Цёрлыся, цёрлыся, вярёўку з рог зьдзела i толька была ў клевір. Я за ремінь, дык яны толька былі ў кусты. Толька відзелі. Пра імклівае знікненне. Рехвы схваціў i толька відзілі, мыхануў к сажылкым,— нашто яму тэя рехвы. Зьмікіціў, што ні пылыса, даў дзёру толька відзілі. Толька дзяржысь! Выражэнне вышэйшай ступені ацэнкі. Наложыць воз толька дзяржысь, абгрябець, апчысьціць — як лялька зьдзелыіць. Толька дзяржысь хлопцы, ніхто плахога ні скажыць. Толька паглядзець (палюбавацца), іран. Пра выключнасць, незвычайнасць. Дзелыюць яны толька пыглядзець: зямлёю шульля троху апсыпылі, а аптоўч i ні браліся. Кызьба толька пулюбувацца: пыт пакосымі пылавіна травы стаіць. Толька тады i відзеў, адз., мн. Пра хуткае знікненне. Многа набыў пінжачок, купіў — толька тады i відзіў. Толька тады й відзілі вашыга Міхалку, адзін дзень пабыў тута. Толька тады i чуў (слухаў), адз., мн. Пра непаслухмянства. Ці гыварі, ці ні гыварі — нічога ні даходзіць, ты скажыш — толька тады й чуў. Пыпрасіў: схадзіця, зыганіця скот, дык пашлі — толька тады i чулі. Мала што ты прасіў — ты прасіў, а яны толька тады i слухылі. Толька ходу было. Пра выкананне невялікай працы. Толька ходу було, зы якіх два часы усё скасілі. Ікая там работа, толька ходу було, можна було аднаму справіцца. Тонкій ход, гумар. Дыпламатычны манеўр. Нешта ў цябе тонкій ход ні пулучыўся. Задумылі тонкій ход проця Антонывых
Дадатковыя словы
гўста, дабесься, мыханўў, пыспрабўй, слўхылі, шўльля
1 👁