Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
такей чылавек, каб яму туўканула што ў серца. Ды таўкнула ў серца, як рыскызалі пры сапрыныўцыў. Віду ні пыкызаў, цу, па-мойму, нешта туўханула ў серца, як Аньку увідзіў. Ныўряд ці таўхнець яго ў серца дайжа Сямёныва пісьмо. Тачыць (вайстрыць) зубы (зубкі). Мець патаемнае жаданне, разлік. Яны даўно точуць зубы ны тваю мідунічку, бірягі', c сукамі калі зьнясуць. Доўга тачыў зубкі на Пецькін ножычык. А яны нескылька гадоў вайстрілі зубы ны зяціцкыю рошчу. Ныпрасна войстріш зубкі, тута ні пылытаісься. Зак. Натачыць (навайстрыць) зубы (зубкі). На чый гарод нытачылі сяньня зубы? Калі наточуць на што зубкі, ат іх махылым ні атаб'есься. Ці ні ны мае вы гурочкі нывайстрілі зубы? Раз нывайстрілі зубкі, то ныўряд ці мінець іхных рук, яно ім даўно вядзіла. Непаун. Падтачыць (падвайстрыць) зубы (зубкі). На што-то пыттачылі зубы, відзіш, згываріюцца. Гатовы ўжо, пыттачылі зубкі, січас выпрывюцца. Відзіця, як пыдвайстрі'лі зубы, ні глідзяць, што адзь зямлі ні пытрысталі. Абмеж. Патачыць (павайстрыць) зубы (зубкі). Дні трі яны пытачылі зубы ны маю моркыўку, пакуля ні прызнала ды нысварілыся. Пытачылі зубкі, ды толька аблізнуліся ны яблыкі: Сенька c пугыю сядзіць у саду. Пывайстрілі зубы на ету хату, алі ж ні пы кырману. Ніхай толька замецюць, павойстрюць зубкі. Тачыць нож. Рыхтаваць помету. Яны даўно точуць нож ны Пітрыка, усё ня могуць прасьціць, што іх мыхінацыі выкрыў. Зак. Натачыць нож. Ды я віджу, што вы нытачылі ны нас нож. Абмеж. Патачыць нож. Зразу пытачылі нож, дайжа думылі, што могуць атпаліць што, а посьлі неік абмякчыліся. Працягл.-фінальн. Датачыць нож. Ну, ну, хлюсты такея-то, дытачылі нож, прайшоў ваш задор. То бокам (крукам) то скокам (бокам-скокам). 3 цяжкасцю, з намаганнямі, усякімі спосабамі. Hi магу ж дужа, то бокым то скокым чуць-чуць паўзу, Іду, нада ныкарміць скот. То крюкым та скокым трошку дзьвігыюсь. Бокым-скокым цігаюся, нада ж кыпашыцца. То вашаму то нашаму (то нашаму то вашаму), адз., мн. Папераменна, беспрынцыпова. Толку ў такога чылавека ні даб'есься, ён то вашыму то нашыму. С такімі луччы ні чыпацца i ні візацца, яны то вашым то нашым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аблізнўліся, атабесься, дабесься, дўмылі, зьнясўць, нўла, пыдвайстрілі, пўгыю, туўканўла
1 👁
 ◀  / 273  ▶