І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
шчоглывытый, каб гасьцілі яго як нейкыга пана. Мелка ты плавыіш сы сваімі зіцямі, кругом луччы пыглядзі. Непаўн. Мелка паплаваць. Ты мелка пыплавыў саветывыць мне, куды хадзіць, куды ні хадзіць. Мелкая сошка. Неўплывовы, неаўтарытэтны. Што ён сь кім пыгаворіць, ён мелкыя сошка, пысьмяюцца i большы нічога. Твой дзевірь мелкыя сошка, а тут ні абы-якей чылавек нада. Мераць адным аршынам (меркаю, палкаю), неадабр., рэдкаўж. Аднолькава ацэньваць усё i ўсіх. Kaго ж ты мерііш адным аршыным? Вы ўсігда мерііця адною меркыю. Хваціць усіх меріць адною палкыю. Зак. Змераць (памераць) адным аршынам (меркаю, палкаю). Нашто ж вы іх зьмерілі адным аршыным, кылі адных цётка зывалііць усім усякім, a ў другіх лускутка збоку нейдзі ўзяць. Вы зьмерілі адною меркыю, a ці ў іх адзінакьівыя жысьць. Адною палкыю змеріць лёхка. Памеріць адным аршыным можна, ды толку зь естыга ніякыга.'Як памерііш адною меркыю, дык яно выходзіць усім хырашо. Па-твойму, ладна, па-твойму, памеріць усіх адною палкыю нічога ні значыць, a? Мераць на адзін аршын (капыл, мерку, палку), неадабр. Аднолькава ацэньваць усё i ўсіх. Нільзя меріць усіх ны адзін аршын. Ты нешта пычаў усё пыдряд меріць ны адзін капыл. Зразу усіх пычаў меріць ны адну мерку, a тады агледзіўся: нешта ня тоя пулучаіцца. Ны адну палку мерііць i Аксюту дзвюмя душамі i нас — у нас сем душ. Зак. Змераць (памераць) на адзін аршын (капыл, мерку, палку). Што ж ты зьмеріў i тых i етых на адзін аршын, у іх, брат, жызьня разныя. Як ны адзін капыл зьмерііш, дык нічога ні палучыцца. Ета ні падумыў, што зьмеріў ны адну мерку, тут нада пы-ўсякыму пыглядзець. I гыварілі i б'ісьнялі, што так нільзя глядзець, дык ён зьмеріў усіх ны адну палку. Ты ўсіх хацеў памеріць на адзін аршын, а так ня дзелыюць. Трудна ўсіх памеріць на адзін капыл, пы-разныму буваіць i пыразныму людзі жывуць. Яе жысьць i нашу жысьць памеріў ны адну мерку: іна зы бацькым крусувалыся, а мы ураўне з мушчынымі ішлі. На дну палку памеріць усіх ні памерііш. Мераць на свой аршын (капыл, мерку). Ацэньваць са свайго пункту погляду. Як жа вы мерііця нас на свой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бісьнялі, жывўць, лўччы, падў, палўчыцца
1 👁
 ◀  / 297  ▶