І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
вус, што к чаму гыварілыся. Пынымытаюць сабе на вус i пашлі, мол нас ні прывядзеш. Махалам махацца (махаць). Адбівацца, адганяць, адгаворвацца, адмаўляцца. Махылым мыхайся, дык ат іх ні атаб'есься,— такея ныхальныя мушчыны. Махылым мыхай, a яны ўсё дно будуць лезьць. Зак. Махалам атмахнуцца. Зычыняй скарей дзьвері, ато як пранюхыюць куры пры ячмень, махылым ні атмахнесься. Махаць рукою. Адступацца, цурацца, не звяртаць увагі, адносіцца абыякава. Што яны мыхаюць рукою ны стырікоў, a хто ім малых пыдняў на ногі. Зак. Махнуць рукою. Спірва i так, i так угыварівылі, a посьлі махнулі рукою: яго ні піряпреш. Непаўн. Памахаць рукою. Ciчас ні нада — ніхай ні нада, ну як ён пымыхаіць рукою, як малый пыявіцца? Медзька ў бабу, жарт. Пра вельмі страшнаеf жахлівае. Ня йдзі туды, там медзька ў бабу. Можа табе пыкызаўся медзька ў бабу? Тута ні йначы як медзька ў бабу. О З'явіўся выраз прыкладна ў 60-х гадах мінулага стагоддзя. Гэтымі словамі селянін Апанас палохаў хлапчукоў, якія не супраць былі паласавацца бобам у яго агародзе. Выраз зафіксаваны ў дзвюх вёсках — дзе з'явіўся i дзе некаторы час жылі нашчадкі Апанаса. Пэўны час словазлучэнне было дражнілкай унука i праўнукаў гэтага селяніна. У цяперашні час вядома як жартоўнае выражэнне страху, спалоху, гэта значыць іх беспадстаўнасці. Медзька — скажонае м я д з в е д з ь. Меднае горла (глотка), груб. Крыкун. Медныя горла як рызявіцца, ня скора уймецца. Тую медныю глотку слухыць нада ні абы-якея нервы, зялезныя. Между дзелам. Не затрачваючы асноўнага часу. Tpi быразёнычкі асталыся, іх можна як между дзелым выкыпыць. Вожкі ня к сьпеху, между дзелым саўюцца. Между (паміж) прочым. Мімаходам, між іншым, не засяроджваючы ўвагі. А я, между прочым, думыў пры цябе ні так. Цімох скызаў между прочым, а йна думыла, што пыткалоць яе зыхацеў. Пряма ні гыварі, а нымякні паміж прочым: нехта атвечыра па жыту лазіў. Мелка плаваць, іран. Не мець належных зоольнасцей, ведаў, магчымасцей. Мелка плавыіць тэй пач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атабесься, бабў, дўмы, дўмыў, зявіўся, махнўлі, слўхыць
1 👁
 ◀  / 297  ▶