Ляжаць на плячах. Абцяжарваць, непакоіць. Ныкідалі скыта повін двор, i цялёнык, i воўцы, i зімывікі ладныя — усё ж ляжыць ны маіх плічах. Зак. Лежч на плячах. Як ляжыць такоя хызяйства ны плічах, дужа ні пабегыіш. Увесь двор лёг у яе ны плічах, цэлый дзень круціцца як угарелыя. Непаўн. Паляжаць на плячах. Я ўжо ў пень убілыся, ніхай троху ў цябе пыляжыць ны плічах, пыхызяйствуй. Ляжачый хлеб. Лёгкая, безадтзная праца. Найшлі ўжо луччы некуды, пряма ліжачый хлеб, дык, думыіця, там доўга збыў. Гультаю i вязець: ліжачый хлеб сам у рукі прішоў. Ля разбітага карыта. Hi з чым, не пры чым (застацца). Узноў асталыся лі разьбітыга карыта. Ня хочыш слухыць, дык i будзіш сядзець лі разьбітыга карыта. Ляскаць зубамі. Злаваць, шкадаваць з-за няўдачы, ад бяссілля, немагчымасці выканаць. Сыбраўся i пашоў, i варя твыя ні нада яму, а ўслед ляскый зубамі. Зак. Ляснуць зубамі. Ляснуў зубамі, ды ня ўкусіш: мыцірікоў нагнула, нагнула i пыдылася ў свой бок. Непаўн. Паляскаць зубамі. Такей-то мне страх, есьлі твой Іван зубамі пыляскыіць. Пачын. Заляскаць зубамі. Як скызалі, што прішлі i гуляюць, дык пряма зубамі зыляскылі, ні зналі, куды злосць дзіваць. Законч. Атляскаць зубамі. Сколька яны атляскылі зубамі, як сь сябе ні выпрыгывылі, паелі б, каб маглі. Працягл.-фінальн. Наляскаць (наляскацца, даляскаць) зубамі. Ныляскыюць яны зубамі, я пыкажу, куды злосць дзіваць. Столька ныляскыўся, зубамі, каб яго сіла, пырваў ба на месьці. Дыляскыіць зубамі, унімуць i ўгамуюць, тады i злосць прыпадзець зразу. Лясы (балясы) тачыць, неадабр. Марнатравіць час у пустых размовах. Такога сьпіцыяліста лясы тачыць толька пыіскаць ды пыіскаць. Былясы точуць i ня відзюць, сколька тут нызімлянілі, грязішчы зы ныгамі ныцігалі. Непаўн. Лясы (балясы) патачыць. Ікая зь іх работа, троху бырылялі плугамі, лясы пытачылі i нызад вярнуліся. Былясы паточуць i прівылакуцца, якога ж яшчэ толку ты хочыш. Лясы (балясы) адтачыць. Аттачылі лясы, нызад мышыруюць. Пакуля былясы ні атточуць, трудна ждаць, каб рызыйшліся. Працягл.-фіналън. Лясы (балясы) натачыць (датачыць). Сыбяруц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вярнўліся, крўціцца, мышырўюць, прівылакўцца, пыкажў, сыбярўц, ўгамўюць, ўкўсіш
35 👁