ны баку ўволю. Узмацн. Праляжаць (пралежаць, праваляцца, пракачацца) на баку. Якую яму выпрыўку ішчэ спруўляць, кылі столька ўремя прыліжаў ны баку, пругультайнічыў. Работа гарела цэлый месіц, yce хвыталі, убіралі, а ён сабе пралежыў ны баку. Адно — каб прывыляцца ны баку, a што паможч, i ў тэй бок ні глядзіць. Думыіш, дзелыць што будуць? — прыкычаюцца ны баку. Законч. Атляжаць (атлежаць, атваляцца, адкачацца) на баку. Столька атліжаў ны баку, што большы i ні прідумыіш сколька. Атлежылі ны баку, ацспруўлялі лодыря, толька кармі зы нішто ніякыя. Тоя лета атвыляўся ны баку, толька ны вічарінкі сьвет выбегывыў. Аткычацца ны баку пасьпеіш, а пакуля схадзі-ка сколька дней пырізай торху. Працягл.-фінальн, Даляжаць (далежаць, даваляцца, дакачацца) на баку. Коля дыліжаў ны баку, разу нечыга дадь карові. Далежыця ны баку, далежыця, дыжджыцёся з моря пагоды. Я ўжо віджу, што ты дывыляісься ны баку, як есьць ні прігатую, дык пыскачыш. Сярёжка дыкычаўся ны баку, нада заробіць што айдзе, а ніхто такога работніка ня хочыць. Ляжаць камнем на серцы (душэ). Быць маральным цяжарам. Ты адурюваіш пы дзяреўні, а мне ета ляжыць камнім на серцы. У мяие Васіль ляжыць камнім на душэ: айдзе ён, што зь ім. Зак. Лежч камнем на серцы (серца, душэ, душу). Што ляжыць камнім на серцы, будзіць ціснуць i ціснуць. Горя ета з мальцымі лягло ёй камнім на серца i ня скора зваліцца. I твыя біда лігла камыім ну душэ. Ён дурачыцца, балыіцца, п'ець, а ці ёй лёхка — лягло ўсё камнім ну душу. Ляжаць крыцаю, груб. Упарта лодырнічаць. Ляглі кріцыю,— ты іх зыставіш зьдзелыць што-небудзь, думыіш. Узмацн. Праляжаць (пралежаць) крыцаю. Што яны дзелылі тут? — прыліжалі кріцыю двоя судык. Kpiцыю пралежыць — вот i ўвесь зынятык. Законч. Атляжаць (атлежаць) крыцаю. Атліжалі кріцыю, нудуреліся, думылі, за іх нехта ўсё падзелыіць. Ці ён ішчэ ні атлежыў кріцыю? Кріцыю атлежыў чуць ні паўгода, толька паследнія ўремя стаў брацца. Працягл.-фінальн. Наляжацца (даляжаць) крыцаю. Ныліжаўся кріцыю, i адгуляў, i атыспаўся, нічога ня трогылі, нікуды ні зыстыўлялі. Дыляжыць кріцыю, як зы тряхольля ды вон к радзімцым пыкачу
Дадатковыя словы
бўдзіць, дўмыіш, пець, прідўмыіш, пыкачў, сўдык, тўю
1 👁