І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
дзеў ба: слабінькія ды нягеглінькія, шкуру пулупіў ба. Толька ні ўніміціся, кожу пуспускаю, цішэй ціхыга станіця. Каб ні нянчыўся, а шкуру пуспускаў, яны б шаўковыя сталі. Як дыбраўся, дык пузлупіў кожу c абоіх, ряўлі, ды реўць некуды. Болыны зь імі цярпенія ні стала, пузлуплю шкуру ж жывых. Словым увішчай, a ні гразьбою: пуспушчу кожу, ласкыю большы даб'есься. Працягл.-фінальн. Налупіць (наспускаць, далупіць, да* спускаць) кожу (шкуру). Расстроюся, сыма нырявуся, ну нулуплю кожу. I шкуру нулупіў, i ныпярёд прікызаў, каб яшчэ ў тэй бок дайжа дарогу забылі. Ён ужо ну~ спускаў вам кожу, a ўсё мала, яшчэ нада. Хто там нуспускаіць шкуру, Марья пальцым жалеіць прітронуцца. Дулупіў кожу, наўчыў,— толька большы ны гылывах хадзіць сталі. Дуспускаў шкуру, сталі быяцца як ыгня, ён у хату — дык ажно дрыжаць. Лухта непадсяваная. 1. Аб салютная бяссэнсіца. Вярзець лухту ніпыцьсіваныю, што сам прідумыіць. Абылдзянеіш, тую лухту ніпыцьсіваную слухыўшы. 2. м. i ж. Хлус, манюка, балбатун. I Сенька твой, i ты ўмесці зь ім тыкая лухта ніпыцьсіваныя, што пыіскаць толька ў сьвеці. Лухта ніпыцьсіваныя, а ні чылавек. Лыка не вязаць. Быць вельмі п'яным, аж да страты здольнасці гаварыць. Нада ж ныбрацца так, каб лыка ні візаць. Што ты ў іх дыпяўнісься, калі яны лыка ні вяжуць. Лыка вязаць. I етый ны кырачкых поўзыіць, i другей, ты думыіш, лыка вяжыць, кылі ізыком ні паверніць. Зак., рэдкаўж. Лыка не звязаць. Відзіш, стаіць, лыка ні зьвяжыць. Любою цаною. Не лічачыся ні з якімі ахвяраміf нічога не шкадуючы. Агарык мушчьша, ён табе любою цаною i ўвызнаіць, i пранюхыіць, i даб'ецца. Любою цаною, ну тут нада ні ўпусьціць. Ляжаць (валяцца, качацца) на баку, гумар. Бяздзейнічаць, лодарнічаць. Ну што, ты, знаць, цэлыя лета ны баку ляжыш. Ціряшчур прівык выляцца ны баку, лішніга дайжа ні пыварушыцца. Айдзе ж яму аптряхнуцца£ раз любіць етык ны баку кычацца. Непаун. Паляжаць (паваляцца, пакачацца) на баку. Чаго тама гываріць лішніга, пыліжалі ны баку. Каб ны баку ні пывыляліся, дык ба зьдзелына було, а так папробуй хвытаць цяперіцька ўсё зразу. Нечыга богу гряшыць, пыкычаліся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабесься, дабецца, дўмыіш, лухтў, нырявўся, прідўмыіць, пуспушчў, пыварўшыцца, пяным, слўхыўшы, ціряшчўр
1 👁
 ◀  / 297  ▶