І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
жыру. Як у вас жызьня, дык можна палопыць адж жыру. Рыскармілі двух кыбаноў, што яны вот-вот ж жыру палопыюць. Другім ба такея вільготы, то ж жыру б лопыліся. Вы ўжо бірягіціся, адж жыру ні патрескыйця. Так пычалі сныбжаць іх пасьледнія ўремя, што яны тама ж жыру патрескыюць. А ны пырысят глянула, дык нукрусувацца толька, як адж жыру ні патрескыюцца. 1м толька й асталося ж жыру патрескыцца. Працягл.фінальн. Налопацца (натрэскацца, далопацца, датрэскацца) ад (з) жыру. Пыжылі, пурускушувалі, налопыліся адж жыру. Зу Паўлюком ні пірярьвецца, усё сам, усё сам, налопыіцца ж жыру. I там, кыла Крічыва, жылі, натрескыліся ж жыру, i сюда піряехылі, чорт іх ні бяредь. Далопыюцца адж жыру, прідзіцца калі-небудзь i з мызыля пажыць. Датрескыцца ж жыру нядоўга, дурь ікая пацскочыць, што сытвыряць i кончыцца ўсё разым. Луджаная (луджоная) глотка, асудж. Крыкун. Чуіш, ірьвецца луджыныя глотка, сколька сядзіць у чылавеку акыяннысьці. Рызявілыся луджоныя глотка, цына таму ірванушу трі капейкі. Лупіць вочы, іран. Глядзець здзіўлена з непаразуменнем. Кылі думна браць, дык ачшчытывый грошы, а ні лупі вочы. Непаўн. Палупіць вочы. Пулупіў вочы: пра што ета рысказыюць. Працягл.-фінальн. Налупіць (далупіць) вочы. Налупіць вочы, што калёсы апчысьцюць ззаду. Дулупілі вочы: айдзе клумычка — бежч нада, куды бежч. Лупіць (спускаць) кожу (шкуру). Сцябаць бязлітасна, з лютасцю. Сколька лупілі кожу зь яго, нічога ні каіцца, як тваріў, так i тваріць. Шкуру будзіш лупіць — быяцца будзіць, а толк зь естыга якей. Як возьмідца сеч, пряма кожу спускаіць, во ўжо б'едь дык б'едь. Спускай шкуру — нізашта ні пыкаіцца, ныряведца, нырявецда i зы сваё. Зак. Злупіць (спусціць) кожу (шкуру). Зы такоя за ўсё кожу злупіць нада. Раз ды другей шкуру злупюць, дык нябось, унімуцца троху, пыспыкайнеюць. Вазьму вожкі ряменныя, будзіш харош, спушчу кожу. Ці ты січаж жа паслухыіш, ді шкуру спушчу. Узмацн. Палупіць (паспускаць, пазлупіць, паспусдіць) кожу (шкуру). ГІулупідь кожу нада зы яблынкі, еткыя сучча пускруділі, пывывырачывылі. Я ні пыгля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бедь, бўдзіць, вазьмў, дўмна, злўпюць, клўмычка, лўджыныя, налўпіць, паслўхыіш, сўчча
1 👁
 ◀  / 297  ▶