І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
зыбраліся б. Усё так ішло хырашо, дык пыстыряўся, ложку дзёхцю ўліў. Параўн. Л о ж к а д з ё х цю с п о р ц і ць б о ч к у мёду. Лопаць (лопацца) ад (ca) злосці, іран. Вельмі злавацца. Пыглядзі, як лопыіць адз злосьці, увесь рысьсідаіцца. Hi нада лопыць ca злосьці, асядзьціся. Адз злосьці лопыўся, як увідзіў, што я прістоіла c Хведзію. Лопыліся яны ca злосьці, лоныліся, дый лопыцца некуды. Зак. Лопнуць ад (ca) злосці. Я думыў, што яны лопнуць адз злосьці, не, цэлы асталіся. A ніхай хуць лопніць ca злосьці, калі ён еткій абідный. Узмацн. Палопаць (палопацца) ад (ca) злосці. Як увідзюць цябе з Варычкыю, палопыюць адз злосьці. Як жа вы удзіржаліся, ні палопылі ca злосьці. Не, так ня бойдзіцца, палопыюцца адз злосьці. Былі палопыліся ca злосьці, што ні зыпрасілі іх ны банкет. Працягл.-фінальн. Налопацца (далопацца) ад (ca) злосці. Налопыліся яны абоя адз злосьді, зу бурляным усё нешта кіпяціліся. Tae там бяды було: вапрёнык ціряз бульбу пірябег, a сколька налопыўся ca злосьці. Далопыіцца адз злосьці, можа калі як саўсім растресьніцца. Стой, стой, далопыісься ca злосьці, як укачу хырашэнька, айдзе злосць дзеніцца. Лопаць (лопадца, трэскадь, трэскацда) ад (з) жыpy, неадабр. Вельмі тлусцець; вельмі багацець. Ты каб глянуў ны яе: лопыіць адж жыру. Так зыжыліся, што лопыюдь адж жыру, ім мсжа аднаго птушыныга мылыка не хвытаіць. Мацьвей столька ім быгаства кінуў, што яны цяперя лопыюць ж жыру. Рыздряхцелі, лопыюцца адж жыру ад бязьдзельля. Усяго ўсякыга i нываліна, i ныкладзіна, i ныгатоўліна, лопыюцца ж жыру. C усіх бакоў сныбжаюдь усім усякім, з-зы таго i трескыюць адж жыру. То було трескылі ж жыру, а цяперя, глядзі-ка, троху спаўзло зь іх, зьлезла. Былі адж жыру трескыцца пычалі, нічога ня дзелыючы. Сталі круглыя, гладкія, ж жыру трескыюцца. Зак. Лопнуць (трэснудь) ад (з) жыру. Ну й разьеўся ж ён у цябе, ну й рузгудуваўся, глядзі, адж жыру лопніць. Ж жыру лопніць, жыўшы у такой выгыдзі. Можна треснуць адж жыру,— столька ў іх быгаствыў у зыпас зыгнана. Рыздылася, што чуць ходзіць, як ж жыру ня тресьніць. Узмацн. Палопаць (палопацца, патрэскаць, патрэскацца) ад (з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 297  ▶