Лезць (перць) к чорту ў зубы, груб., адзінк. Рызыкаваць, ісці на небяспечную справу. Самі лезуць к чорту ў зубы, а тады кусаюць сябе за локці. Нечыга пердь к чорту ў зубы, нада сьпірва абдумыць усё ды разгледзіцца. Лезць смалою ў вочы, асудж. Настырна, неадчэпна прыставаць. К кажныму лезіць смалою ў вочы. Пачын. Палезць смалою ў вочы. Ka мне б смалою ў вочы ні палез, я ачшыў ба мігым. Працягл.-фінальн. Далезць смалою ў вочы. Скора я атучу, увідзіш, атучу, так налезуць смалою ў вочы, што й дзісятыму зыкажуць ныпярёд, я * ўмею унімаць. Лезць (спяшыць) у пекла, груб. Праяўляць безразважнасць, залішнюю спешку. Во ўзяў прівычку лезьць як ні нада ў пекла. Ты ўсігда сьпяшыш раншы бацькі ў пекла. Вам ішчэ саўсім нечыга сьпяшыць у пекла. Сьпяшы, сьпяшы раншы бацькі ў пекла, шукай сабе якой-нібудзь піряломы. Зак. Улезць у пекла. Удача дык удача, так i цыляіць, каб абізацільна айдзе ў пекла ўлезьць. Улезьдь у пекла як с ыгня, ету мінуту гатоў. Пысылаць ні нада, ён сам раншы бацькі улезіць у пекла. Пачын. Палезць (паспяшыць) у пекла. Усюдых палезіць раншы бацькі ў пекла. Так i паццэлівыюцца, каб тут жа палезьць у пекла. Каб ні пыцсытынялі, ён ба ні пысьпяшыў раншы бацькі ў пекла. Ты можыш пысьпяшыпь раншы ўсіх у пекла із-зы свае гырячкі. Працягл.-фінальн. Далезць у пекла. Глядзіця, мальцы, далезіця ў пекла, я выцягывыць вас ні пыбягу. Далезіш у пекла, спыхвацісься у якой-небудзь пятле. Далез раншы бацькі ў пекла, дыскыкаўся, глядзіць, каб хто вывылык, а вывылакывыць ня дужа многа ахотнікыў ёсьць. Лезць у вочы. 1. Прыцягваць у вагу сваей адметнасцю. Я гыварю, што такога цьвету ні бярі, ён дужа ярык, нікрасіў, у вочы дужа лезіць. 2. Папікаць, чапляцца. Чаго ты мне лезіш у вочы с Кузьмою, ну калі ашыбся раз, дык што? Пачын. Палезць у вочы. 1. Такоя пывядзенія усім палезла ў вочы. 2. За нейкыю ірунду так палезьць у вочы, дайжа збоку нікрасіва було. Г л. К і д а ц ц а ў в о ч ы. Лезць у вяроўку, неадабр., рэдкаўж. Рызыкаваць без патрэбы. Гыварілі табе, што лезіш у вярёўку, дыкуды цябе ж дужа позна даходзіць. Зак. Улезць у вяроўку
Дадатковыя словы
абдўмыць, дык^ды, якой-нібўдзь, ірундў
1 👁