І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
на шыбініцу, шукаіця пятлю i палучыця, нягож ні палучыця. Лезць на вочы, неадабр. Імкнуцца быць заўважаным. Дужа лезьлі на вочы сы сваімі нырядымі. Пачын. Палезць на вочы. Куды луччы було б, каб ні палез на вочы. Працягл.-фінальн. Далезць на вочы. Далезьлі на вочы, што абаіх зашчучылі, сыгряблі i ў тую німяреч. Лезць на сцяну (сценку), груб. Праяўляць у злосці безразважнасць, бушаваць, лаяцца. Hi так піряд ім ступил, дык ён ны сьцяну лезіць. Чаго на сьценку лезьць, можна ж усё выісьніць, як у людзей. Пачын. Палезць на сцяну (сценку). У-у, сьшчка чылавек, за мелыч, зу пусьцяк ны сьцяну палезіць. Каб ціха, спакойна, усё б i абыйшлося пы-харошыму, а як палез на сьценку, i прішпілілі штраху. Працягл.-фінальн. Далезць на сцяну (сценку). Далезьлі ны сьцяну, ахыладзілі іх мымінтальна. Мыцьвяёнычык далез на сьценку, сядзіць спакойнінькій. Лезць (перць) [к чорту] на ражон, груб. Не зважаць на небяспеку. Другея перш агледзюцца, а етый усігда лезіць сам ны ражон. Hi глядзіць, што, як, нада ці ні нада, прець ны ражон i ўсё табе тут. Ну й лезь к чорту ны ражон, кылі табе так ціряшчур зыхацелыся, гылаву ні зьвярнулі, дык звернуць. Ты ж сам руссудзі, чаго ім було перць к чорту ны ражон. Пачын. Палезць (палерць) [к чорту] на ражон. Хто яго пысылаў, сам палез ны ражон. 3 гырячкі папрець ны ражон, дзялоў надзелыіць. Адзін палез к чорту ны ражон, другей у зашчыту — i тожа ўцургыўся. Яму нядоўга паперць к чорту ны ражон. Працягл.-фінальн. Далезць [к чорту] на ражон. Апраўдывыць ні нада, самі далезьлі ны ражон, ніхто ні пысылаў. Далезуць к чорту ны ражон, ны каго-небудзь так нарвуцца, што посьлі локці сабе грызьць будуць. Лезць (перць) к чорту на рогі, груб. Рызыкаваць, ісці на небяспечную справу. Хто вас пысылаіць лезьць к чорту на рогі, пысядзець, як усе, ня можыця? Чаго було перць к чорту на рогі? Пачын. Палезць (паперць) к чорту на рогі. Канешня, ні ат розуму палезьлі к чорту на рогі. Узноў зы бакі нячыстыя сіла ўзіла — папёрлі к чорту на рогі. Працягл.-фінальн. Далезць кчортунарогі. Адзін раз учылі — ні пыкаіўся, яшчэ далезіць к чорту на рогі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зашчўчылі, зьвярнўлі, лўччы, палўчыця, рвўцца, сьцянў, ціряшчўр, ўцўргыўся
1 👁
 ◀  / 297  ▶