Старонка 68
◀ / 297 ▶
К чорту на кулічкі. Надзвычай далёка, у глухамань. Зыхацелыся яму ехыць к чорту ну кулічкі. К чорту ну кулічкі зыбраліся, жывога чылавека па месіцу ня відзім. К шапашнаму разбору. Тады, калі ўжо ўсё заканчваецца. Я пыдыйшоў ужо к шапышныму разбору. Нечыга спяшыць к шапышныму разбору. Лавіць вецер у полі, іран. Шукаць тое, што бясследна знікла. Я ўжо знаю: пашлі, дык будзіць лавіць вецір у полі. Зак. Злавіць вецер у полі. І ня пойдзіць — нічога німа, і пойдзіць — тожа зловіць вецір у полі. Непаўн. Палавіць вецер у полі. Пылавіў вецір у полі і вярнуўся с пустымі рукамі. Законч. Атлавіць вецер у полі. Вецір у полі атлавіў рызівон нішчасный. Працягл.-фінальн. Налавіць (далавіць) вецер у полі. Ну, нылавіў вецір у полі, іна ж была ну Вуглах, а чаго ты бегыў к Чачэнькывыму балоту. Вецір у полі даловіць, рызявіўшы рот. Лавіць за хвост, іран. Не мець магчымасці ўздзейнічаць. Выпусьціў з рук, цяперя лаві за хвост. Зак. Злавіць за хвост. Зловіш за хвост, кылі іна дайжа блізка к рукам ня йдзець. Злаві яго за хвост, ён вун зырігытаў і пабег. Працягл.-фінальн. Налавіць за хвост. Што, нылавіў за хвост пу кустах, нада було рукамі дзіржаць як нада. Лавіць мух, груб. Лодарнічаць. Вун твой Грішычка мух ловіць, у пуні на сені рызваліўся. Непаўн. Палавіць мух. У яго зынятык адзін — мух пылавіць: пад лес прыцягніцца за ўвесь дзень і ўся работа. Узмацн. Пралавіць мух. Цэлыя лета прылавіў мух. Законч. Атлавіць мух. Дужа млосна брацца за дзела, кылі столька атлавіў мух, а тут гультайнічыць большы некуды. Працягл.-фінальн. Налавіць (далавіць) мух. Наловіш мух, што астанісься бяз ношкі сена. Сількін дыхадзіў, дылавіў мух, хныкыіць, каб айдзе што пыдлавіць. Лавіць мух ротам, неадабр. Быць разявакай. Ні лаві ротым мух, а глядзі зы калёсымі. Непаўн. Палавіць мух ротам. Ты ў мяне паловіш мух ротым, я цябе атучу варон шчытаць. Законч. Атлавіць мух ротам. Атловіць мух ротым, што хто-небудзь у зубы аглоблію дасьць. Працягл.-фінальн. Налавіць (далавіць) мух ротам. Наловіць ротым мух, што скот ачынецца ў клевірі, а стыршына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 297 ▶