зловіць і штраху ўклеіць. Пыслала адных — вырыняты вырынятымі, і другея даловюць мух ротым, тоя самыя палучыцца.
Лавіць на вудачку (кручок). Перахітраваць. Усё ўремя лавіў яго на вудычку, а тэй пыняў, у чом дзела, толька пысьміхаўся. Увесь вечыр лавілі яго ну кручок с Алёныю,— ні даўся. Зак. Злавіць на вудачку (кручок). Так жа ты лоўка злавіў Адама на вудычку. Цябе злавіць ну крючок адна мінута, Жэньку пымянуць — і ты раськісьніш. Множн. Палавіць на вудачку (кручок). Пылавілі вас на вудычку, што чырцінят якіх. Вас тама паловюць ну крючок зразу і аглянуцца ні дадуць. Рапт. Падлавіць на вудачку (кручок). Як ты ні храбір і ні разумін, а яны цябе падловюць на вудычку абізацільна. Думыў, пыдлаўлю ну крючок с асінкымі, ажно не, я скызаў, а ён і віду ні пыдаў. Працягл.-фінальн. Далавіць на вудачку (кручок). Дылавіў на вудычку, сам пупаўся луччы некуды. Ты даловіш ну крючок — што-небудзь ляпніш і на сьмех падымуць. Гл. Паймаць на вудачку.
Лавіць на слове. Пацвярджаць сказанае раней. Ты на слові лавіць ня ўмеіш, ты пакуля падумыіш, час пройдзіць. Зак. Злавіць на слове. Ён забыў, што мы тут стаім, і дывай рысказывыць, як хадзілі ў Пустынкі, тут мы яго і злавілі на слові. Узмацн. Палавіць на слове. Я іх зразу пылаўлю на слові, ува ўсім прізнаюцца. Працягл.-фінальн. Далавіць на слове. Даловіш на слові, лаўленьнік еткій.
Лавіць рыбку ў мутнай вадзе. Атрымліваць выгаду, карысць пры няяснай абстаноўцы. Яны мысьцяры лавіць рыбку ў мутный вадзе. Зак. Злавіць рыбку ў мутнай вадзе. Надзеіўся тута, што зловіць рыбку ў мутный вадзе, а тут сваіх лаўцоў поўна. Узмацн. Палавіць рыбку ў мутнай вадзе. Тады ж там пырядку ніякыга ні було, а яны папользывыліся етым, пылавілі рыбку ў мутный вадзе. Законч. Атлавіць рыбку ў мутнай вадзе. Тэя бысячугі пытварілі, атлавілі рыбку ў мутный вадзе. Працягл.-фінальн. Налавіць (далавіць) рыбку ў мутнай вадзе. Наловіш ты рыбку ў мутный вадзе, як сымаго возьмуць зы жабры. Даловюць рыбку ў мутный вадзе, выскычыць калі-небудзь і на іх пірялома.
80 👁