Накусаць сябе за язык. Здуру тріпанулі, а посьлі нукусалі сябе зы язык.
Кусок у горла (глотку) не загнаць (не ўвагнаць). Пра адсутнасць апетыту ад вялікага гора, хвалявання, стомы. Бувала як заморімся, выб'імся з духу, дык кусок у горла ні загоніш. Як нагледжуся там, як нудурюся, кусок ні ўвыгнаць у горла. Якей зь яго ядун, кусок у горла ні загоніць за дзінь. Я каб там пыбыла, кусок ба ў глотку ні ўвыгнала б. Кусок у горла (глотку) загнаць (увагнаць). Як тут кусок у горла загоніш, калі пішчаць са ўсіх бакоў. Мне разьві толька сілыю кусок якей у горла ўвыгнаць. У той быгадзельні іхній кусок у глотку зыгнаць паспробуй. Айдзе тут кусок у глотку ўгоніш, у еткый тваніішчы ён ні палезіць.
Кусок у горла (глотку) не лезець (не йдзець), цяп., пр., буд. Пра адсутнасць апетыту ад вялікага гора, хвалявання, стомы. Аслабла, што кусок у горла ня лезіць, пахожа, ні прыцягніць доўга. Чаго ж табе кусок у горла ня йдзець, якея ў цябе біспакойствы? Як нагледжуся на тых сірыт, дык кусок у глотку ня лезіць. Ай, ні нада, ні нясі нічога, мне кусок у глотку ня йдзець. Толька што садзілыся за стол,— мне кусок у горла ня лез. Ну, ёй горя, ясна, а чаго ж табе кусок у глотку ня йшоў? Кусок ня будзіць у глотку лезьць ат аднаго віду ўсяго етыга. Кусок у горла (глотку) лезець (йдзець), цяп., пр., буд. І мне кусок у горла лезіць ікраз, як табе. Так і нам кусок у горла йдзець, за ўвесь дзень лізьнеш чаго і ўсё. Каму, ты думыіш, тама кусок у глотку лез. Ня дужа кусок у глотку будзіць іціць, як нагледзісься ды нывалнуісься. Зак. Кусок у горла (глотку) не палезець (не пойдзець), буд., рэдка пр. Тут і галодныму кусок у горла ні палезіць. У такой грязішчы, ванішчы кусок ня пойдзіць у горла. Каб ніізьвесна як есьць хацеў, дык ба кусок у глотку ні палез. Ты сабе як хочыш, а я ні сяду, мне тут кусок у глотку ня пойдзіць. Кусок у горла (глотку) палезець (пойдзець), пр., буд. Як жа кусок у горла палезіць зь іхнію злыднію. А ў цябе тута ці пашоў ба кусок у горла. Ня думыю я, што ў каго-небудзь кусок у глотку палезіць, пыглядзеўшы на іх. Ня бойся ты, у яго кусок у глотку пойдзіць.
К чаму. З якой мэтай. К чаму ета було сказына, я ні знаю, ну толька ні так сабе, ён слоў на вецір ні кідаіць.
76 👁