І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
жыніха еткыга, a ні рузмундыкывыла, ніхай г дзіцям ідзець. Пачын. Котам пакаціць. Котым пыкацілі аттуля, толька зыпяткі зыдрынчэлі. Дыжджыцёся, што котым пакоцюць, ні пыглідзяць ны галстучкі. Кот (кошка) у мяшку. Пра чевядомае, няпэўнае. Што ты рыскажыш — ета ішчэ кот у мяшку, я сам хачу пыглядзець. Кыта ў мяшку мне ні нада. Глядзі, чылавек, кошку ў мяшку бяреш, каб ні каіўся посьлі. Г л. К у пл я ц ь к а т а ў мя шк у. Кот наплакаў. Пра мізэрную килькасць. Зыработык тэй кот ныплакыў, луччы б я ні зьвязывыўся. Тут пытравы кот ныплакыў, толька рызгаворы адны. Кошкі скрабуць (скрабуцца) на душэ (серцы), цяп., пр. Пра стан трывогі, непакою. Адна як астануся, сяджу, а кошкі скрябуць ну душэ. Неік скрябуць кошкі на серцы, усё дно як пріччуствія нейкыя. Нешта пачуствывыла, гаворіць, што кошкі скрябуцца ну душэ посьлі тае ночы. Чаго ж у цябе кошкі скрябуцца на серцы? У мяне трі дні кошкі скряблі ну душэ. Быяцца можа ціряшчур i ні быяўся, a кошкі на серцы скрябліся. Непаўн. Кошкі паскраблі (паскрабліся) на душэ (серцы), np„ буд. Kaнешня ж, у Міці кошкі ну душэ пыскряблі. I ніхай пыскрябуць кошкі на серцы, ніхай такім храбрым ня будзіць. Кошкі ну душэ пыскрябуць, будзіць думыць, што рыскажым. У такім пылажэніі у любога б кошкі на серцы пыскрябліся б. Пачын. Кошкі заскраблі (заскрабліся) на душэ (серцы), n p буд. А што, i зыскряблі кошкі ну душэ, аткуля я знаю, што ну вуме у яго. Есьлі v нас i зыскрябуць кошкі на серцы, то табе нры нас ні нада клыпацщца. Я тожа думыю, што кошкі ну душэ зыскрябЛ1ся. Відзіш ты, у такім пылажэніі кошкі i ні хыця зыскрябуцца на серцы. Працягл.-фінальн. Кошкі наскрабліся на душэ (серцы), np. буд. Вот жджом, сяньня наскочуць, воць сяньня, кошкі ну душэ ныскрябліся. Ніхай так, ніхай етык, ніхай у нас кошкі ну душэ ныскрябуцца, у вас ні ныскрябуцца, вам i хырашо будзіць. Краем вока. Мімаходам, ледзъ-ледзъ; зусім выпад коза, не зусім выразна i добра (бачыцъ, глядзець). Дужа ні пріглідаўся, краім вока глянуў — нікога знакомых ні було. А ўсё-тыкі замеціў краім вока i цябе. Усё ўремя краім вока пыглідаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

астанўся, аттўля, бўдзіць, дўмыць, дўмыю, зыскрябўць, лўччы, мяшкў, ныскрябўцца, пачўствывыла, пріччўствія, пыскрябўць, скрябўцца, скрябўць, сяджў, ціряшчўр
1 👁
 ◀  / 297  ▶