І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
як толька бакі ні зыбалелі выляцца цэлымі днямі. Працягл.-фінальн. Накорчыць (дакорчыць) лодыра. Яны ўжо накорчылі лодыря, хваціць зь іх, ніхай-ка рукі пріложуць хуць к чаму. Дакорчылі лодыря, што ў зіму асталіся c адным возым хвырастку. Косці (костачкі) перамываць, іран. Абгаворваць да дробязей, нядобразычліва выказвацца npa чалавека, узводзячы паклёп. Што яны тута дзелылі, косьці людзкея пірімувалі,— во i зынятык іх увесь. Нечыга ёй гіявесткіны костычкі пірімуваць, ніхай ба пры сябе луччы рыскызала, што тваріла у мыладосьці. Зак. Косці (костачкі) перамыць. Каму вы зы цалюхтынькій дзень касьцей ні пірямыіця. Яны твае костычкі пірямыюць, успомнюць i дзядоў i бабык пы пятыя калена. Узмацн. Косці (костачкі) паперамыць (паперамываць). Ты паспробуй найдзі такога, каму яны косьці ні пыпірямылі. Пакуля ўсім кругом косьці ні пыпірімуваюдь, ні разойдуцца. Пыпірямыюць костычкі ўсім пыдряд c кынца ў канец. Як сойдуцца, як возьмуць каго ны язык, усе костычкі пыпірімуваюць. Працягл.-фінальн. Косці (костачкі) наперамываць. Косьці як ныпірімуваюць, тады разойдуцца. Етыя ўудзьвюх, тады утрёх тэя i c кынца дзьве ці трі прівылакуцца, ну й за дзінь костычкі ныпірімуваюць. Ныпірімувалі костычкі, за нешта ні пыладзілі, хуць у дзяреўні пыцішэла. Косці парыць (гнаіць). Ляжаць у магіле. Жызьня яе саўсім неік ні зыдылася: трі гады пыжыла, малый быў, другога біз мужука радзіла, a ён ужо калі косьці паріць. Нейдзі разым косьці гныяць. Зак. Косці пагнаіць. Што вам атходзіць сядзець зу мужукамі, i дагледжына ўсё, i пріпучына, кажныя шчэлычка пызаткнута, а як нашы косьці пыгнаілі — кукуімся адны. Узмацн. Косці напарыць. Ува ўсёй красе быў мушчына, a столька гадоў ляжыць, ужо косьці ныпаріў. Косць ад косці (касці), узвыш. Пра кроўнагаf свайго. Якей ня ёсьць, дык нічога ні падзелыіш, ён жа косьць ат косьці свой. Свыя кроў, косьнь ат касьці блізкыя, куды ёй большы пріхінуцца. Котам каціць, груб. Рэзка, рашуча гнаць, выганяць. Ніхай толька паткнецца зыявіцца другей раз, я яго буду котым каціць. Што зуслужыў, то й пулучыў, кацілі котым с хаты. Зак. Котам выкаціць. Котым ба выкыціла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вылакўцца, кукўімся, пріпўчына, пріхінўцца, пызаткнўта, хвырасткў, чамў, ў^дзьвюх
1 👁
 ◀  / 297  ▶