ся,— луччы було б ні пріхадзіць. Працягл.-фінальн. Дакляваць носам. Дуклюеш носым, што пыляціш сы скамейкі. Параун. К л ю н у ць нос а м. К месту. Дарэчы, якраз; туды, куды трэба. Прібярі інструмент к месту, цалей будзіць. К месту скызаў, што праўда, то праўда. Нада ставіць такога чылавека, каб ён к месту быў, каб у хызяйстві пынімаў. Пракоп к месту, а тэй — шылапут, што зь яго толку було. Кожа (шкура) ходзіць (гарыць), неадабр.; цяп., пр. Пра празмерную рухавасць. Кожа ны табе ходзіць, нійдзе ты спакою сабе ні найдзіш. Ай, якей ён рызбалывыный, на ім кожа гаріць. Так i ходзіць шкура на іх, худзь ба нейкыю мінуту ціха гіыбылі. Сыма ні руспускай, відзіш, што шкура гаріць, дык унімі хырашэнька. Во Піліпіняты былі, на іх кожа гарела. Як було ім гадоў пы дзьвінаццыць, шкура хадзіла ыа іх, нічыіх гряд ні міналі. Пачын. Кожа (шкура) захадзіла, np., буд. Толька ты выіхыў, кожа на іх узноў зыхадзіла. Віджу, што шкура зыхадзіла, забыў учырашнія. Шкура як заходзіць, ніякыга спасу зь імі німа.. Колам (калом) у роде (горле) стаяць (станавіцца). Неприемна адчувацца пасля ўжывання. Угасьціла бабкыю, ды йна нясцэджыныя i нейкыя сыруватыя, я два разы зычарепнула, дык іна колым у році стаіць. Ну й пірагі, яны ж колым у році становюцца. Папробывыла бліноў, што калом у році стыялі два дні. Нейкія нісмашненныя-нісмашненкыя вареньнікі, колым у горлі стыяць. Колым у горлі становіцца твыя бульба, i нідываріна, i пірясоліна,— саўсім есьць нільзя. Зак. Колам (калом) у роде (горле) стаць. Еткыя іда колым у році станіць. А ну яе зь яе сьцюднім, ён колым у горлі стаў. Еў — уродзі нічога, a січас стала колым у горлі. Такоя гутуваньня калом у горлі станіць. Корань зла, кніжн. Асноўная причина. У цябе ж у самім увесь корінь зла. Тут корінь зла ў другім, што сеілі ня воўрімя. Корчыць лодыра, асудж. Знарок лайдачыць, гультаяваць. Нада іх атучьщь лодыря корчыць, ужо глядзець праціўна стала. Непаўн. Пакорчыдь лодыра. Нічога, пакорчылі лодыря, можна б i ў касе пыстыяць. Законч. Адкорчыдь лодыра. Аткорчылі лодыря дык аткорчылі, 4. Г. Ф. Юрчанка
Дадатковыя словы
бўдзіць, мінўту, шылапўт
1 👁