слова ні прыгаворіць. Дыпыдбівалі клінкі, кончылі, ciчас у Лырьяныва бегыюць. Клінкі падбіраць, гумар., рэдкаўж. Шукаць падыход. 3 Ганныю я яго відзіў, толька, па-мойму, ён клінкі пыдбіраіць к Шуркі. Зак. Клінкі падабраць. К Міцю клінкі пыдыбраць ні так проста, ён упорістый i настойчывый. Клопат сабе. Пра поўную згоду (пры ўступцы). Клопыт сабе, вазьмі карзінкі, мне яны січас ні нада. Клопыт сабе, есьлі трошку й ні так, мне іх ні прыдываць. Клопыт сабе, начуй, мне хаты ні жалка. Клуміць галаву, неадабр. Задурваць, балакіціць, падманваць. Паўгода клумілі гылаву зь етыю банчыныю: вот прідзім, вот зьдзелыім,— \ сяньня ідудь. Сядзелі цэлый дзень, клумілі гылаву, аж ныдаелі. Зак. Аклуміць (заклуміць) галаву. А ну вас саўсім з вашыю лухтою, аклумілі гылаву. Зуклуміў ён мне гылаву, што во йшла i забыла, куды йшла i зачым. Непаўн. Паклуміць галаву. Гылаву пуклумілі, пакуля выхыдзіў етыя бумажкі. Множн. Пазаклуміць голавы (галовы). Нада ж так пузуклумілі голывы, што большы некуды. Я вас турну, што пакоціціся, як мячыкі, пузуклумілі голывы, што сыбрыжаць пірісталі. Законч. Адклуміць галаву. Атклумілі гылаву, выбрыліся, во ныдаелі, дык ныдаелі. Працягл.фінальн. Наклуміць (даклуміць) галаву. Дадуцца ёй госьці, наклумюць гылаву. Так дуклумілі гылаву, што я ўжо ня выдзіржыла, піріц сабою путуріла. Клюнуць (клюнуцда) носам, гумар. Тыкнуцца, стукну цца раптоўна (звыч. у цемнаце). Упацёмкых клюнуў носым аб жэрдзя. Пылазь, пылазь, клюнісься носым i будзіш хадзіць сь сіняком. Клюнуць на вудачку. Паддацца на хітрасць. Як возьмуцца апхадзіць са ўсіх бакоў, i ні замеціш, як кліоніш на вудычку. Кажыцда, няглугіый чылавек, а вот клюнуў на вудычку. Кляваць носам. Драмаць. Сядзелі, пасьці ўсе клювалі носым, Пятрок захроп дайжа. Пачын. Закляваць носам. Доўга дуріліся, усё змыгаліся са сном, a тады, віджу, адзін зуклюваў носым, усьлед другей. Непаўн. Пакляваць носам. Якей тут сон, пуклювалі носым над люлькыю, ён жа ціріс кажныю мінуту прышынаідда. Узмацн. Наклявацца носам. Уся польза, што носым нуклювалі
Дадатковыя словы
вўдычку, гылавў, дадўцца, наклўмюць, няглўгіый, турнў
2 👁