І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
як сноп. Зал. Пакласць (палажыць) на лапаткі. Хваліўся, што знаіць, а знаць ён саўсім нічога ні знаіць, яго зразу пыклалі ну лупаткі. Споріць ня ўмеіць, пых i зыгаріцца, яе зразу паложуць ыу лупаткі. Узмацн. Pacкласць (разлажыць) на лапаткі. Што ён бэкыіць, мэкыіць, рысклалі ну лупаткі па ўсіх стыпьцях. Кылі ўжо цябе Арцём рызлажыў ну лупаткі, што ж ты тады стоіш. Класць (лажыць) рогі на сцяну, іран., адзінк. Kaпрызіць, паказваць недаступнасць, непакору. Умеіць класьць рогі ны сьцяну, уся ў маму пышла. Каб пірісталі лажыць рогі ны сьцяну, крысівей ба пірід людзямі було. Зак. Пакласць (палажыць) рогі на сцяну. Дужа мы станім піріпрашывыць, страх то еткій, кылі яны пыклалі рогі ны сьцяну. I ты ўсьлед пылажы рогі ны сьцяну. Гл. К л а c ц ь р о г і на спі ну. Класць (лажыць) у карман. Прысеойваць, карыстаючыся службовым становішчам. Яны дужа ні сьцісьняліся, клалі ў кырман, сколька лезла. Верь ты, што яны мелюць ізыком, лажылі ў кырман, сколька хацелі. Зак. Пакласць (палажыць) у карман. Пыклалі ў кырман ладна, а тады хвастом круцюпь, як нічога ні було. Етыя махырі ні пысьцісьняюцца i ні пыглідзяць ні на кога, паложуць у кырман. Працягл.-фінальн. Дакласць (далажыць) у карман. Дыкладзеиь у кырман, пупадзецца, што ня выскрібіцца. Дыцігалі, дыхвыталі, дылажылі ў кырман — селі. Клёпкі ў галаве не хватаешь, абраж.; цяп., np. Пра дурнаватага. Ці ў цябе клёпкі ў гылаве ні хвытаіць, што вярзеш абы-што. У тога, дык, верна, клёпкі ў гылаве ні хвытала. Зак. Клёпкі ў галаве не хваціла. Такоя простыл сыбразіць i ў цябе клёпкі ў гылаве ні хваціла. Параўн. Не х в а т а ць к л ё п к і. Клінкі падбіваць, гумар. Заляцацца, робячы папярэднія захады. ён доўга к Тымарі клінкі пыдбіваў. За ёю многія клінкі пыдбівалі. Зак. Клінкі падбіць. Бегыў,. бегыў, стыряўся, стыряўся, i ні ўдалося клінкі падбіць. Працягл. Клінкі пападбіваць. Hy й пыпыдбіваў жа ты клінкі, хваціла ж цярьпеньня. Працягл.-фінальн. Клінкі нападбіваць (дападбіваць). ІІІто ён ныпыдбіваў клінкі, каб ета ўмела, атс прідзіць, сядзіць i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крўцюпь
2 👁
 ◀  / 297  ▶