Старонка 48
◀ / 297 ▶
як сноп. Зак. Пакласць (палажыць) на лапаткі. Хваліўся, што знаіць, а знаць ён саўсім нічога ні знаіць, яго зразу пыклалі ну лупаткі. Споріць ня ўмеіць, пых і зыгаріцца, яе зразу паложуць ну лупаткі. Узмацн. Расккласць (разлажыць) на лапаткі. Што ён бэкыіць, мэкыіць, рысклалі ну лупаткі па ўсіх стыцьцях. Кылі ўжо цябе Арцём рызлажыў ну лупаткі, што ж ты тады стоіш. Класць (лажыць) рогі на сцяну, іран., адзінк. Капрызіць, паказваць недаступнасць, непакору. Умеіць класьць рогі ны сьцяну, уся ў маму пышла. Каб пірісталі лажыць рогі ны сьцяну, крысівей ба пірід людзямі було. Зак. Пакласць (палажыць) рогі на сцяну. Дужа мы станім піріпрашывыць, страх то еткій, кылі яны пыклалі рогі ны сьцяну. І ты ўсьлед пылажы рогі ны сьцяну. Гл. Класць рогі на спіну. Класць (лажыць) у карман. Прысвойваць, карыстаючыся службовым становішчам. Яны дужа ні сьцісьняліся, клалі ў кырман, сколька лезла. Верь ты, што яны мелюць ізыком, лажылі ў кырман, сколька хацелі. Зак. Пакласць (палажыць) у карман. Пыклалі ў кырман ладна, а тады хвастом круцюць, як нічога ні було. Етыя махырі ні пысьцісьняюцца і ні пыглідзяць ні на кога, паложуць у кырман. Працягл.-фінальн. Дакласць (далажыць) у карман. Дыкладзець у кырман, пупадзецца, што ня выскрібіцца. Дыцігалі, дыхвыталі, дылажылі ў кырман — селі. Клёпкі ў галаве не хватаець, абраж.; цяп., пр. Пра дурнаватага. Ці ў цябе клёпкі ў гылаве ні хвытаіць, што вярзеш абы-што. У тога, дык, верна, клёпкі ў гылаве ні хвытала. Зак. Клёпкі ў галаве не хваціла. Такоя простыя сыбразіць і ў цябе клёпкі ў гылаве ні хваціла. Параўн. Не хватаць клёпкі. Клінкі падбіваць, гумар. Заляцацца, робячы папярэднія захады. Ён доўга к Тымарі клінкі пыдбіваў. За ёю многія клінкі пыдбівалі. Зак. Клінкі падбіць. Бегыў, бегыў, стыряўся, стыряўся, і ні ўдалося клінкі падбіць. Працягл. Клінкі пападбіваць. Ну й пыпыдбіваў жа ты клінкі, хваціла ж цярьпеньня. Працягл.-фінальн. Клінкі нападбіваць (дападбіваць). Што ён ныпыдбіваў клінкі, каб ета ўмела, атс прідзіць, сядзіць і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 297 ▶