ну. С табою Верка рогі зы сьпіну ні лажыла. Сколька ж ета ёй, што так зыклыдаіць рогі зы сьпіну? Ці ты пакуля ні рузучылыся рогі зы сьпіну зыкладывыць? Зак. Пакласць (палажыць, закласць, залажыць) рогі на (за) спіну. Ну чаго, чаго рогі ны сьпіну пыклаў? Як пылажыла рогі ны сьпіну, ня скора ўгаворіш. Ежылі зыклала рогі ны сьпіну, ніякія рызгаворы ні падзействыюць. Глядзі, січас яшчэ рогі ны сьпіну заложыць. Ня трогый чарцей, ну іх, відзіш, пыклалі рогі зы сьпіну. Рогі зы сьпіну як паложыць, толку тады ня жджы. Я дык загыдзя знаю, калі іна рогі зы сьпіну зыкладзець. Нешта ёй пыкызалыся ні так, січас пых, зылажыла рогі зы сьпіну. Узмацн. Пазакладаць (пазакладываць) рогі на (за) спіну. Так пызыклыдалі рогі ны сьпіну, што ані поцтупу. Ты ішчэ падзівісься, як пызыклыдаюць рогі зы сьпіну. Пызыкладывылі рогі зы сьпіну, што куды там з рызгаворымі пытыкацца. Працягл.-фінальн. Назакладаць (назакладываць, дакласць, далажыць) рогі на (за) спіну. Так нызыклыдала рогі ны сьпіну, што атвыкніць і другім зыкажыць. Ох і нызыклыдаіць рогі зы сьпіну, палучыць дык палучыць. Дыкладзеш рогі ны сьпіну, унімісься скора. Дылажыла рогі ны сьпіну, большы ня будзіць. У Мікіцёнкывых ба дыклала рогі зы сьпіну.
Класць (лажыць) зубы на паліцу. Галадаць (пры поўнай адсутнасці сродкаў да існавання). Ні хваціцца за вум, дык прідзіцца класьць зубы ны паліцу, і дужа скора. Што бацька з маткыю кінулі, пыдбярець, а тады лажы зубы ны паліцу і большы нічога. Зак. Пакласць (палажыць) зубы на паліцу. Сколька ні ўгыварівылі, што ні тулкувалі яму, ня слухыіць, ну ладна: пыкладзець зубы ны паліцу — ніхай ні бягіць к нам. Месіц, два пройдзіць — і паложыць зубы ны паліцу.
Класць (лажыць) міну, часта жарт. Рабіць нечаканую непрыемнасць. Валодзька табе ўжо другей раз кладзець міну. А я зразу ні пыняў, што яны міну ложуць, думыў, ныпраўду дзелыюць. Зак. Пакласць (палажыць) міну. Любому-кажныму могуць міну пыкласць. Кажыцца ж, друзья былі, а міну пылажылі, во табе і друзья. Гл. Падкладаць міну.
Класць (лажыць) на лапаткі. Дабівацца поўнай перамогі. Я кладу Мішку ну лупаткі зы адну сікунду. Каго тут лажыць ну лупаткі: прітронься — ён і пыляціць
77 👁