марш як зыйграюць, сухой скарінкі рад будзіш. Непаўн. Кішкі марш пайгралі, пр., буд. Ап сухом хлебі кішкі марш пыйгралі. Пашоў і нічога ні ўзяў, ну ніхай, кішкі марш пыйграюць. Законч. Кішкі марш атайгралі, пр., буд. За трі дні кішкі марш атыйгралі, жываты пыўцягывыла. Як атыйграюць кішкі марш, абрузуміцца, што вупруўляцца ў такую дарогу біс куска хлеба нільзя.
Кішкі прысохлі (прыраслі) к спіне, неадабр., пр., буд. Пра таго, хто мала есць, хто вельмі худы. Бегыюць жа, нічога ў рот ні бяруць, кішкі прісохлі к сьпіне. Дайжа ныкарміць у хату ні загоніш, у іх кішкі прірасьлі к сьпіне. У цябе скора кішкі прісохнуць к сьпіне,— нічога ні ясі, а варіныга і ў рот ні бяреш. Узмацн. Кішкі папрысыхалі (папрырасталі, папрыраслі) к спіне, пр., буд. Там, наверна, кішкі к сьпіне пыпрісыхалі. Якей тут жывот у сухоцьця у такога, тут кішкі к сьпіне пыпрірысталі. Нічагенічка ня хочуць у рот брань, высыхлі ны былінычку, кішкі к сьпіне пыпрірасьлі. Як вісна, дык зь етымі дзіцямі горя, пад'есьць ні прітуркыіш, кішкі к сьпіне пыпрісыхаюць. Ат такея яды кішкі к сьпіне пыпрірастуць.
Кланяцца (пакланяцца) ў ногі (ножкі). Прыніжаць сябе, сваю годнасць. Кланіцца ў ногі вам ніхто ні станіць. Любіў ба, каб яму ў ножкі кланіліся. Вірідуваў жа, пыклыняліся яму ў ногі. Зак. Пакланіцца ў ногі (ножкі). Нада, дык і ў ногі паклонісься. Ну што, можа вам у ножкі пыкланіцца. Законч. Адкланяцца ў ногі (ножкі). Аткланіліся вам у ногі, хваціць ужо. Больша чым нада аткланіліся тады яму ў ножкі. Працягл.-фінальн. Накланяцца (дакланяцца) ў ногі (ножкі). Ныкланіліся ў ногі ўсякім пыразітым, што слова добрыга ня стоюць. Ніхай я ныкланілыся ў ножкі, ты ні ныкланілыся, ну й хырашо. Дыкланіўся ў ногі, ідзець ні ш чым. Вот можа ж дыкланііцца ў ножкі, пойміць хуць што-небудзь.
Класць (лажыць, закладаць, закладываць) рогі на (за) спіну, іран. Капрызіць, паказваць недаступнасць, непакору. Слова ні так ёй пыкажыцца, січас кладзець рогі ны сьпіну. Хваціць лажыць рогі ны сьпіну, капрызы свае пыказывыць. Ціряшчур прівыкла зыклыдаць рогі ны сьпіну. Пірід Сыўчанком усё зыкладывыіць рогі ны сьпіну. Ні так ступіў, і пышла класьць рогі зы сьпі
80 👁