Старонка 45
◀ / 297 ▶
думыю, рана табе йшчэ зубкі пыказывыць, ды такую баню дыла, што надоўга запомніць. Яны летыся пробывылі кіпцюры пыказывыць. Зак. Кіпці (зубы, зубкі, кіпцюры) паказаць. Матка і нічога ні прыгываріла, а йна так кіпці пыкызала, што мы ні зьдзівіліся. Не, брат, ня ціхінькыя, Максіму ого як зубы пыкызала. Яны скора зубкі пыкажуць, чыста ў маму пашлі і хракцірым, і ўхваткыю, і ўсім. Нада ж було калі яму і кіпцюры пыкызаць, дос цярьпець. Працягл.-фінальн. Кіпці (зубы, зубкі, кіпцюры) напаказываць. Ныпыказывыіць кіпці, я яго атвучу — ны кажным шагу агрызаіцца. Сь сянішніга дня бяруся зы яго абеімі рукамі, ныпыказыіць ён зубы. Усё, ныпыказывылі зубкі, большы ні стануць. А таго кіпцюры ныпыказывыў, што ныдаела ны распусту глядзець і цярьпець яе ныдаела. Кіснуць са смеху (со смеху), неадабр. Моцна смяяцца, стрымліваючы смех. У той хаці ўсё кісьлі са сьмеху,— нейкія картычкі рызглідалі. Хваціць кіснуць со сьміху, дзела дзелыйця. Зак. Скіснуць са смеху (со смеху). Як скызаў я: Кындрашонык ідзець, яны глянулі адна на дну і ськісьлі са сьмеху. Глядзіця ня ськісьніця со сьміху. Узмацн. Пакіснуць са смеху (со смеху). Ну, ну, ну, пакісьніця січас са сьмеху, рітуваць прідзіцца. Ён гаворіць сурьёзна, а мы былі пакісьлі со сьміху. Працягл.-фінальн. Накіснуцца са смеху (со смеху). Накісьліся са сьмеху, глядзіця, ста ні пірід дабром так буваіць,— піріць сьлізамі. Пашлі,— там яны накіснуцца со сьміху. Кітайская грамата, неадабр. Штосьці зусім незразумелае. Нічога я ў етый кітайскый грамыці ні рызьбяруся. Табе ўсё кітайскыя грамыта. Кішка тонка, іран., кніжн. Пра адсутнасць здольнасцей, сілы, сродкаў, умення. Кішка ў цябе тонка так жыць, як Васіль жывець. Хваліўся: што мне стол зьдзелыць, толька ўзяцца, а ўзяўся — не, кішка тонка, ні пулучаіцца. Кішка тонка справіцца са мною. Кішкі марш іграюць, гумар., цяп., пр., буд. Пра адчуванне голаду. Дывай-ка сірбануць троху чаго, ато ўжо кішкі марш іграюць. Ого, еткій дзень ня еўшы стыяў, кішкі марш ігралі. Трошку пыляжу, а як кішкі марш будуць іграць, скажыш. Зак. Кішкі марш зайгралі, пр., буд. У цябе, наверна, тожа кішкі марш зыйгралі. Кішкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 297 ▶