Старонка 49
◀ / 297 ▶
слова ні прыгаворіць. Дыпыдбівалі клінкі, кончылі, січас у Лырьяныва бегыюць. Клінкі падбіраць, гумар., рэдкаўж. Шукаць падыход. З Ганныю я яго відзіў, толькі, па-мойму, ён клінкі пыдбіраіць к Шуркі. Зак. Клінкі падабраць. К Міцю клінкі пыдыбраць ні так проста, ён упорістый і настойчывый. Клопат сабе. Пра поўную згоду (пры ўступцы). Клопыт сабе, вазьмі карзінкі, мне яны січас ні нада. Клопыт сабе, есьлі трошку й ні так, мне іх ні прыдываць. Клопыт сабе, начуй, мне хаты ні жалка. Клуміць галаву, неадабр. Задурваць, валакіціць, падманваць. Паўгода клумілі гылаву зь етыю банчыныю: вот прідзім, вот зьдзелыім,— і сяньня ідуць. Сядзелі цэлый дзень, клумілі гылаву, аж ныдаелі. Зак. Аклуміць (заклуміць) галаву. А ну вас саўсім з вашыю лухтою, аклумілі гылаву. Зуклуміў ён мне гылаву, што во йшла і забыла, куды йшла і зачым. Непаўн. Паклуміць галаву. Гылаву пуклумілі, пакуля выхыдзіў етыя бумажкі. Множн. Пазаклуміць голавы (галовы). Нада ж так пузуклумілі голывы, што большы некуды. Я вас турну, што пакоціціся, як мячыкі, пузуклумілі голывы, што сыбрыжаць пірісталі. Законч. Адклуміць галаву. Атклумілі гылаву, выбрыліся, во ныдаелі, дык ныдаелі. Працягл.-фінальн. Наклуміць (даклуміць) галаву. Дадуцца ёй госьці, наклумюць гылаву. Так дуклумілі гылаву, што я ўжо ня выдзіржыла, піріц сабою путурíла. Клюнуць (клюнуцца) носам, гумар. Тыкнуцца, стукнуцца раптоўна (звыч. у цемнаце). Упацёмкых клюнуў носым аб жэрдзя. Пылазь, пылазь, клюнісься носым і будзіш хадзіць сь сіняком. Клюнуць на вудачку. Паддацца на хітрасць. Як возьмуцца апхадзіць са ўсіх бакоў, і ні замеціш, як клюніш на вудычку. Кажыцца, няглупый чылавек, а вот клюнуў на вудычку. Кляваць носам. Драмаць. Сядзелі, пасьці ўсе клювалі носым, Пятрок захроп дайжа. Пачын. Закляваць носам. Доўга дуріліся, усё змыгаліся са сном, а тады, віджу, адзін зуклюваў носым, усьлед другей. Непаўн. Пакляваць носам. Якей тут сон, пуклювалі носым над люлькыю, ён жа ціріс кажныю мінуту прышынаіцца. Узмацн. Наклявацца носам. Уся польза, што носым нуклювалі-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 297 ▶