І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
зы пакі'дзьдзя. Зак. Кінуць за пакідзішча (пакіддзе). Кінула зы пакідзішча i хату, i гарод, цігаіцца айдзе дзень, айдзе ноч. Hy як іна кінула дзяцей зы пакідзьдзя, што іна сыма сабе думыіць. Працягл.-фінальн. Накідаць за пакідзішча (пакіддзе). Ныкідаіш калі-небудзь зы пакідзішча, пріцягнісься — голыя вуглы астануцца, глыданеш іх. Глядзі, ныкідаіш зы пакідзьдзя, прыдасьць халупу i паедзіць к сыну, а ты, ветріньніца, астанісься як кукушка. Кідаць камнем (камень). Знеслаўляць, чарніць, распускаць хлуслівыя чуткі. У каго ж ты кідыіш камнім, як жа табе ня стыдна такоя гываріць. У мяне кідаць камінь ніхто ні станіць, ня бойся ты. Зак. Кінуць камнем (камень). Уредзіна чылавек: кініць камнім з-зу вугла, што й ува сьне ні сасьніў ба, любую трілюду pacпусьціць, a ў вочы будзіць як масьліный блін — та-тата-та. Пры каго вы гаворіця, доўга яму кінуць камінь. Кідаць камушкі (камушкам) у гарод, гумар. Намякаць нібы між іншым, каб збянтэжыць. Я знаю, у чэй гарод Васіль кідаў камушкі. Ета ты у мой гарод кідыіш камушкі? Чуіш? — ён кідыіць камушкым у твой гарод. Зак. Кінуць камушак (камушкам) у гарод. Етый камушык ляцеў у мой гарод, у твой гарод ён ня кініць камушык. Ты ня ўпусьціш случыя, кініш камушкым у мой гарод. Працягл. Пакідаць камушкі (камушкам) у гарод. Лявон пыкідаў ёй камушкі у гарод, часта зыстыўляў за Шуріка красьнець. Раз дызналіся, то пыкідаюць камушкі у гарод, так m прапусьцюць. Кідаць напярод (наперад, упярод, уперад). Рабіць з разлікам на будучае. Ён жыў, дык усігда кідаў ныпярёд, думыў пры заўтрішній дзень. Кідай наперід, адззаду падшміш. Хто кідыіць упярёд, тэй ні прыгыдаіць. А разьві ета дренна, есьлі хто ўмеіць кідаць уперід. Зак. Кінуць напярод (наперад, упярод, уперад). Кднуць ныпярёд нада так, каб пыдняць посьлі. Умеіць кінуць наперід, бышка варідь вы ўсякім дзелі. Зь естым пацьцёлычкым яны кінулі далёка упярёд, i ў іх тут саўсім случайна ня выпыліла. А ты ўсігда кінь уперід, як другея дзелыюць. Узмацн. Пакідаць напярод (наперад, упярод, уперад). Рызівон такей пыкідаіць ныпярёд, будзіць пыкідана. Ён пакідыў наперід, толька няўмела, нічога ні пулучылыся ў яго. Пыкідай упярёд, як Аўсей, 41 I
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўмыіць, прапўсьцюць, пўсьціць, слўчыя, халўпу, ўпўсьціш
1 👁
 ◀  / 297  ▶