І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Пяліць вочы (зенкі), асудж. Занадта або залішне ўглядацца. Чаго яны пялюць вочы, усё дно як людзей век ня відзілі. Пяліць збоку зенкі i пялідь, ажно стала стыяць стыдна. Зак. Упяліць вочы (зенкі). Іна ўсігда так: упяліць вочы i стаіць рот рызявіўшы. Hy што ўпяліў зенкі, хто цябе зваў сюда? Працягл.-фінальн. Напяліць вочы (зенкі). Шурні ат'етуль, ато я іх ныпялю вочы. А так ныпяліць зенкі, што будзіця ляцець як пымяло. Пясок сыплецца (сыпецца), жарт.; ц я п n p буд. Пра агульную нямогласць ад старасці. Зь етых жыціліў ужо даўно пясок сыпліцца, не, жывуць. Во жаніх найшоўся, зь яго яшчэ залетыся пясок сыпыўся. Пачын. Пясок пасыпаўся, np., буд. Быў калі-то мушчына, i paботнік быў, а цяперя пясок пасыпыўся. Hi такея мыладэя вы, скора з вас пясок пасыпіцца. Г л. П о р ах сып л е ц ц а. Пясчынка ў моры. Абсалютная дробязь. Ета яму пяшчынка ў морі, у яго ні такіх дзялоў було. Ну што ён, пяшчынка ў морі, хто яго паслухыіць. Пятая спіца ў калёсах, іран. Зусім другарадная, малазначная асоба. Во мне твой Баріс — пятыя сьпіца ў калёсых, i большы нічога. Зяцёў ён шчытаіць зы пятыю сьпіцу ў калёсых, ні большы. Пяткі адтаптываць, жарт. Настойліва заляцацца. Ды пыцірянія бегыў зы Мітрыхваніхіныю, гады два ПИТКІ аттаптывыў. Так улёг за Просіныю, пяткі аттаптыіць. Зак. Пяткі адтаптаць. Глядзі, пяткі аттопчыць Духоўніный, куды йна, туды й ён, ні ны мінуту ні цстаець. Узмацн. Пяткі паадтаптываць (паадтаптаць). Так ухажывыў, што пряма пяткі пыттаптывыў. Дос ужо так бегыць, ато пяткі пыаттопчыця. Працягл.-фінальн. Пяткі наадтаптываць. Ныттаптывылі пяткі каўшоўскім дзеўкым, сколька гадоў лётылі туды. Пяткі блішчаць, гумар.; цяп., np. Пра вельмі шпаркія, імклівыя ўцёкі. Мы толька выйшлі, клямкыю ляснулі, дык ужо яго пяткі зы Максімывымі блішчаць. Нясьліся вун у тэй бок, што пяткі блішчэлі. Зак. Пяткі заблішчэлі, np., буд. Хто яго дагоніць, кытануў, што пяткі зыблішчэлі. Сыкні троху, у яго i пяткі зыблішчаць. Аднакр. Пяткі бліснулі, np.} буд. Хвалісь ты, сьмелый
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атетуль, бўдзіця, жывўць, кытанўў, мінўту, паслўхыіць, пйткі
1 👁
 ◀  / 297  ▶