І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
дужа, я ж відзіў, як у цябе пяткі бліснулі ат Пракопа. Шурну іх — пяткі бліснуць, дужа мне ёсць уремя вазіцца зь імі. Пяткі дрынчаць, груб.; цяппр., буд. Пра паспешлівыя ўцёкі пры бесцырымонным выправаджванні. Во ляціць, ажно пяткі дрынчаць. Я б яго так турнула, што пяткі б дрынчэлі. Са мною доўга ні пачыкыіцца, пыганю, што пяткі будуць дрынчэць. Пачын. Пяткі задрынчэлі, np.} буд. Хочыш, каб пяткі задрынчэлі ат'етуль? Калі ня ўнімісься, мігым пяткі зыдрынчаць. Узмацн. Пяткі падрынчаць. Як шурну лазіныю, пяткі пыдрынчаць зразу, i спакой найдзіш, i ўнім будзіць. Пяткі злізываць (аблізываць, вылізываць), неадабр. Паддобрывацца, трацячы ўласную годнасць. Сколька ўремя пяткі зьлізывыіць, a нешта дзела яго ні пыдзьвігаіцца. Думыў, што яго дапусьцюць хызяйнічыць, аблізывыў старшыне пяткі. Стыряіцца пяткі вылізывыць, думыіць, нешта заслужыць у іх. Зак. Пяткі злізаць (аблізаць, вылізаць). Ну пряма ўжо зьлізалі пяткі Міцю, ажно збоку сьмешна глядзець. Любому пяткі абліжыць, ні пыстаіць, каб толька выгыда ікая была. Пяткі вылізыў Сьпіпанідзі, i нічога ні пымагло. Узмацн. Пяткі павылізываць (павылізаць). Ужо так пывылізывылі пяткі Астыпінятым, што большы ні прідумыіш. Каму вы толька пяткі ні пывылізывылі? Яны вясною яшчэ павылізылі пяткі ім. Працягл.-фінальн. Пяткі навылізываць (давылізываць). Пасьпеюць к чорту на рогі, нывылізывыюць пяткі. Нывылізывыіць пяткі, заслужыць чэсць у такея нісызнацільныя. Дывылізывыў пяткі, маўчыць, у іх бок глядзець ня хочыць. Будзіць табе тоя самыя, што мне, дывылізывыіш пяткі. Гл. Л і з а ць пяткі. Пяткі падмазываць. Уцякаць без аглядкі, з усіх сіл. Ня жджы дыбра, пыдмазывый пяткі, луччы будзіць. Зак. Пяткі падмазаць. Тыя толька пыкызаліся з-зу кустоў, дык яны пыдмазылі пяткі, во якоя іх сьціряжэньня. Узмацн. Пяткі пападмазываць (пападмазаць). Так пыпыдмазывылі пяткі, што ны самым луччым кані ні справіўся б. Пыпыдмажуць січас пяткі, што нысьмяесься i ныхахочысься, во пылядзіш, як будуць ляцець па бублых. Пятлю (вяроўку) віць (круціць), асудж.; рэдкаўж. Рыхтаваць значныя непрыемнасці. Яму ўсігда дужа ны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атетуль, бўблых, бўдзіць, дапўсьцюць, заслўжыць, прідўмыіш, шурнў
2 👁
 ◀  / 297  ▶