І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Пусціць па міру (по міру). Разарыць, давесці да жабрацтва, пакінуць без сродкаў існавання. Еткыя нісызнацільныя душа, гатоў па міру пусьціць чылавека. Kaлі пусьціш по міру, дык ці табе ўжо пыляхчэіць. Незак рэдкаўж. Пускаць па міру (по міру). Мой дзед рысказывыў, сколька іхній пан пускаў людзей па міру. Ты хацеў ба тожа пускаць по міру, як бацька твой адурюваў. Пушкаю (з пушкаю) не прабіць (не праняць). 1. Ніякімі сродкамі не пераканаць, не примусіць думаць інакш. Настолька ўпорістый, што яго c пушкыю ні праймеш. Раз ні паслухыў, то трудна што зьдзелыць, ты яго пушкыю ня пройміш. Дайжа ні пытхадзіця i ні гываріця, іх с пушкыю ні прыйміцё. 2. Не прайсці, не npaціснуцца. Чаго тут усігда столька народухну, кажныя скрысеньня пушкыю ні праб'еш. Столька ныпіхалыся людзей, што с пушкыю ні прабіў ба. Тама тыкая тыўпа была, што с пушкыю ня пройміш. Пціца (птушка) высокага палёту, часта жарт. Асоба з уладай, уплывам, асоба з вялікімі запатрабаваннямі. Андрей пціца высокыга палёту. ня то што ты ў грязі тут кулупаісься. Цяперя ты птушка высокыга палёту, лі цябе дайжа i шылахнуцца страшна. Пціччага (птушынага) малака не хватаць, запаз. Быць поўнасцю забяспечаным, мець выключит дастатак. Пціччыга мылыка яму яшчэ ні хвытаіць. Ці ты знаіш, як Сьціпан жыў, яму толька пціччыга мылыка ні хвытала. Усё ўремя зыбясьпечыны, што ім аднаго птушыныга мылыка ні хвытаідь. Зак. Пціччага (птушынага) малака не хваціць. Быгатый быў пір, можа аднаго пціччыга мылыка ні хваціла. Чаго було на той свадзьбі, ni рыскызаць, сталы ламіліся, птушыныга мылыка толька ні хваціла. Пыльным мяшком удараный, абраж. Неразумны, дурнаваты. Ён с самыга мальства пыльным мяшком ударіный. Руссуждаіць, як пыльным мяшком ударіный. Пыльным мяшком ударьшь (пабіць), абраж. Адурманіць, зрабіць прастарэкаю. Ці яго хто пыльным мяшком ударіў, ці што якоя творіцца зь ім? Hi йначы як пыльным мяшком пабілі цябе, другога нічога ні скажыш. Незакрэдкаўж. Пыльным мяшком біць. Верна, вас, хлопцы, пыльным мяшком білі, нійначы як білі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паслўхыў, прабеш, птўшка, пўшкыю, трўдна, шылахнўцца
1 👁
 ◀  / 297  ▶