І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Пускаць на свет. Даваць жыццё, нараджаць. Пускаць на сьвет лёхка, ды на ногі ставіць цяжола. Зак. Пусціць на свет. Іна пусьціла на сьвет, а гудуваць — гадуй ты. Узмацн. Папускаць на свет. Пупускалі на сьвет етых дзяцей, а пріглідаць — каб хто за іх пріглідаў. Множн. Напускаць на свет. Нупускалі на сьвет, дык гадуйця цяперіцька, ны памошнікыў дужа ні надзейціся. Пускаць пад ногі. Марнатравіць, утоптваць у гразъ, гной. Hi пускайця пад ногі еткій корм, пыд вясну саломіні будзіця рады. Зак. Пусціць пад ногі. Нічога я ні пушчу пад ногі, а ды кылыска ўсё прібяру i пріпучу. Працягл.-фінальн. Напускаць пад ногі. Ну, нупускаў пад ногі, нада за горыд ехыць купляць? Гл. П у с к а ць х i II н ю. Пускаць пыл (туман) у вочы, іран. Ствараць у іншых пераўвялічанае ўяўленне аб сабе. Пускаць пыл у вочы умеіць, такога ныгаворіць — заслухыйся. Лацьві яму пускаць туман у вочы. Зак. Пусціць пыл (туман) у вочы. Сьпіцыяльна пусьцюць пыл у вочы: а можа паверюць. Хто яго ні знаіць, дык i пусьціць туман у вочы. Узмацн. Напускаць (напусціць) пылу (туману) у вочы. Нупускаіць пылу ў вочы, толька слухыйця. Ён вам нупускаў туману ў вочы i сам цяперя пысьміхаіцца. Хто вам еткія лухты ныгырадзіў, хто вам нупусьціў пылу ў вочы. Нічога етыга ні було, ета вам нупусьцілі туману ў вочы. Пускаць слёзы, радзей адз., іран. Плакаць знарок, каб выклікаць спагаду. Нечыга пускаць сьлёзы, сыма дужа ладныя цаца. Пріўчылыся — чуць што ні так, i пускаіць сьлязу, асобінна як дуступленія нада куды. Зак. Пусціць слёзы. Мы толька к яму, i пусьціў сьлёзы. I сьлязу пусьціць умеіць, i як хочыш прітворіцца. Працягл.-фінальн. Напускаць слёзы. Нупускаіш сьлёзы, што ныпраўду зырявеш, я прувучу яго ня слухыць. Пускаць у дзела (ход). Прымяняць} дастасоўваць. А чаго ты ні пускаіш у дзела етый паплёт, ён жа пыгніець, як будзіць так выляцца. Пускай у ход, ці ты яшчэ сабе ні заробіш грошы. Зак. Пусціць у дзела (ход). Раншы ў мяне выляліся брусочкі, ды я іх пусьціў у дзела. Што тут пусьціш у ход, нечыга дужа пускаць. Зьмі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіця, гадўй, гадўйця, заслўхыйся, прувучў, прібярў, пріпучў, пушчў, пўсьцюць, слўхыйця, слўхыць, ямў
10 👁
 ◀  / 297  ▶