схуваіш, ды капеічкі пусьціць у трубу. Што пулучыў, усё кінуў на вецір. У яго ні спрашывыць, кініць па ветру, рубля ні прінясець. Сколька чаго було, кінулі ўсё ў трубу. Узмацн. Папускаць (пакідаць) на вецер (па ветру, У тРубу). Пупускалі на вецір, цмыгыюць цяперя галюсінькія. Гыварі ты, харошыя, а айдзе ж яны дзелі, кылі ні пупускалі ў трубу. За імі ўсё ўремя нада вока ймець, січас пыкідаюць на вецір, што глядзеўшы ня ўгледзіш. Вы ж самі ўсё па ветру пакідылі, чаго ж вы абіджаіціся. Пыкідаць у трубу дужа лёхка, а во ныжываць ой цяжола. Пускаць корні (карэнне). Грунтоўна асталёўвацца на пастаяннае жыхарства. Зразу шчыра ўзяўся пускаць корні, a ціряз год астыў. Пы ўсяму відна, што ні зьбіраюцца яны тут пускаць кареньня. Зак. Пусціць корні (карэнне). Жашуся, пастроіўся, глубока пусьціў корні. Вы надзеіліся, што ён на ўсю жысьць пусьціць тут кареньня. Узмацн. Папускаць корні (карэнне). Пупускалі корні i ні каюцца. I Кіреівы, i Кывалёвічывы пупускалі кареньня ў Лінінградзі. Працягл.-фінальн. Напускаць корні (карэнне). Нупускаюць корні, надзейся,— айдзе яны толька ні пірівярнуліся пабыць. Ныгываріць можна ўсяго, толька я знаю, як яны нупускаюць кареньня: з брюхымі пыкідаюць i паедуць. Пускаць лісіцу ў куратнік, іран. Давяраць заведама несумленнай асобе. Лісіцу ён у курятнік пускаіць, во якей сторыж з Мацьвея. Зак. Пусціць лісіцу ў куратнік. Хочуць пусьціць лісіцу ў курятнік, ніхай пускаюць, якоя маё дзела. Працягл.-фінальн Напускаць (дапускаць) лісіцу ў куратнік. Нупускаюць лісіцу ў курятнік, хыпянуцца калі-небудзь, што надзелылі. Дупускаў лісіцу ў курятнік, як несмысіль якей, яны толька й ждалі етыга м а менту. Пускаць мглу. Распаўсюджваць хлусню з мэтай дэзарыентацыі. То, што Каця пускаіць мглу, мы ета даўно энаім. Зак. Пусціць мглу. Баюся я гываріць, зь якою цэльлю, ну толька Сямён пусьціў такую мглу. Працягл.-фінальн. Напускаць (дапускаць) мглу. Ці табе ні гыварілі, што нупускаіш ты мглу, заслужыш. Ну дупускаіць мглу, пупадзецца, — буду чым дзержа чысьціць
Дадатковыя словы
жашўся, заслўжыш, нўцца, пірівярнўліся, пўсьціць
2 👁