І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Пуп зямлі, іран. Галоўная асоба, галава. Твой Ціхон — пуп зямлі, як жа бізь яго можна. Цябе ўсе вядуць за пуп зямлі,— трецьцій дзень. Пуп ірваць, неадабр. Надрывацца на працы, звыч. упустую. Дужа балынэй толк, што вы пуп ірвалі на іх, ласкі ня выслужылі. Узмацн. Пуп нарваць. Нарьвець пуп, a спасіба ні пачуіш,— ня тэя людзі. Пускаць ваўка ў аўчарнік. Давяраць заведама, ненадзейнай асобе. Нечыга було пускаць вуўка ў аўчарнік, ці вы ні знаіця яго совісць. Зак. Пусціць ваўка ў аўчарнік. Пусьцілі вуўка ў аўчарнік, дык глядзіця, пысьцірягець. Працягл.-фінальн. Напуекаць (дапускаць) ваўка ў аўчарнік. Нупускаіця вуўка ў аўчарнік, ні раз укусіця сябе за локыць. Дупускалі вуўка ў аўчарнік, хацелі б усё нызад вярнуць, ды позна. Пускаць з торбаю. Разараць, давадзіць да жабрацтва, абіраць. У нас быў дужа гадкій пан, зы самыю малыю пытраву пускаў c торбыю. Зак. Пусціць з торбаю. Ці ні зьбіраісься ты сваіх роднінькіх пусьціць с торбыю? Пускаць казла ў гарод (капусту), іран. Давяраць заведама несумленнаму. Прідумыў жа пускаць кызла ў гарод зь естыю старожыю. Не, ета вы пускаіця кызла ў капусту. Зак. Пусціць казла ў гарод (капусту). Пусьцілі кызла ў гарод, любуйціся ны свайго Высіля. Другей раз хочуць пусьціць кызла ў капусту. Працягл.-фінальн. Напускаць (дапускаць) казла ў гарод (капусту). Hyпускалі кызла ў гарод, цяперь дзівюцца. Дупускаіця кызла ў гарод, Гріша вам дысьцірягець. Дупускаў кызла ў капусту, авечык ні дышчытаіцца. Гл. П у с к а ць л і с і ц у ў к у р а т н і к. Пускаць (кідаць) на вецер (па ветру, у трубу), неадабр. Траціць упустую. Зырыбляць трошку зырыбляіць, дык пускаіць усё на вецір. Ну,— рыстраціў раз — рыстраціў, а ўсё ўремя пускаць па ветру,— што ж тады зь естыга будзіць. Што я зь ім магу зьдзелыць, пускаіць усё ў трубу. Кідаіця вы грошы на вецір, можна аканомній жыць. Пірістань кідыць па ветру, ні транжырь. Зырыбляў ладна, а кідаў у трубу яшчэ чышчы. Зак. Пусціць (кінуць) на вецер (па ветру, у трубу). Якоя там біряжэньня, кылі ўсё пусьціў на вецір. Што якоя було, усё пусьцілі па ветру. Калі ні найдзіш ды ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, вядўць, вярнўць, дўжа, любўйціся, надр>ывацца, пачўіш, прідўмыў, укўсіця
1 👁
 ◀  / 297  ▶