І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
чынюць вашу лавычку, хваціць ныжывацца. Гл. 3 aк p ы в а ц ь л а в а ч к у. Прычыняць рот. Устрымлівацца ад балбатні, плявузгання, лаянкі. Трошку стала прічыняць рот, ну ішчэ мала яе ўспакоілі. Зак. Прычыніць рот. Hi знаю, калі йна прічыніць рог. Анікын як гыкнуў, дык прічыніла рот. Узмацн.-множн. Папрычыняць (папрычыніць) раты. Яны ўжо летыся пыпрічынялі раты, ажно ў канцы пыцішэла. Ежылі Пятрок скажыць, пыпрічынюць раты. Прышчамляць (прішчэмліваць) нос, іран. Адвучвацъ ад празмернай цікаўнасці. Ім нада було даўно патрошку прішчымляць нос. Скора я ім пычану прішчэмлівыць нос. Зак. Прышчаміць нос. Я відзіла, як лоўка прішчамілі нос любапытныму. Табе б нада було даўно нос прішчаміць. Узмацн.-множн. Папрышчаміць (папрышчэмліваць) насы. Пыпрішчамілі насы, дык пірісталі ні ў сваё дзела ўлізаць. Мы вам скора насы пыпрішчэмлівыім, калі вам дужа ўсё аньціресна. Прышчамляць (прышчэмліваць) язык. Адвучваць . балбатаць, плявузгаць; пераставаць балбатаць, плявузгаць. Мала ты ёй прішчымляіш язык, большы нада. Пасьледнія ўремя стаў прішчымляць язык, прімаўкывыіць. Як стаў прішчэмлівыць сваёй язык, то сы глядкыю трепіцца. Зак. Прышчаміць язык. Крепка прішчамілі язык, большы ні пік. Мы знаім, як прішчаміць яму язык. Пупалі з ношкыю, дык с тых пор прішчаміў язык, ня чутна нійдзе. Узмацн.-множн. Папрышчаміць (папрышчэмліваць) языкі. Hi знаю, ці дажджэсься, што пыпрішчэмюць ім ізыкі. Пыпрішчэмлівылі ізыкі i ня пікнуць, а што ж цацкыцца зь імі, нада шугануць хырашэнька. Гл. П p ы к у с ы в а ц ь яз ык; Прыц i с к а ц ь я з ы к. Пуза (бруха) на нос дзярэцца (лезець), асудою.; цяп., пр., буд. Пра стан цяжарнасці (звыч. жанчыны не ў шлюбе). Летыся прінісла ў пыстаныіі, а сёліта, глянь, узноў пуза на нос дзярецца. Ну, а каб у твае пуза на нос лезла, ну што б ты дзелыла, с хаты ж ня выгыніш. Пыглядзі-ка ты, каторый ета раз брюха на нос дзярецца у етыя ціхінькія i спакойнінькія. Ах ты тыкая-рыстыкая, я скызала б, у цябе ета будзіць брюха на нос лезьць, а я табе ма)чы, а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ма)>чы, пычанў, шуганўць
0 👁
 ◀  / 297  ▶