І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Прыхадзіць у рукі. Пападацца ў выніку сваёй неабачлівасці або чыёй хітрасці. Такея атлёты ні пріходзюць самі ў рукі, іх нада на месьці сдаршыць. Узмацн. Папрыхадзіць у рукі. Hi біспакойся, пыпріходзюць у pyкі самі, дай толька ўремя. Доўга ні маглі нічога зьдзелыць, а тута пацстроілі — самі пыпріхадзілі ў рукі. Прыхадзіць у сябе. Выходзіць з стану непрытомнасці або безразважнасці; супакойеацца. Доўга ліжаў як ніжывэй, a тады віджу: пріходзіць у сябе. Цяжола посьлі такея гылывамойкі пріхадзіць у сябе. Зак. Прыціць у сябе. Вадою лінулі ны гылаву, тады ачухыўся, прішоў у сябе. Узмацн. Папрыхадзіць у сябе. Ета ж хырашо, зайшлі мы, увідзілі, пыччынілі ўсё, дывай цігаць іх, дык пыпріхадзілі ў сябе,— во што угар дзелыіць. Ат такіх рызгаворыў трудна пыпріхадзіць у сябе. Прыціскаць язык, рэдкаўж. Адвучваць балбатаць, плявузгаць. Мы усе гуртым пріціскалі ёй язык,— сьціхала. Зак. Прыціснуць язык. Там іна як хацела, ну тут я ёй пріцісну язык, у мяне дужа ні разьверніцца. У змацн.-множн. Папрыціскаць языкі. У нас ба ім дайжа пікнуць ні далі, зразу пыпріціскалі б ізыкі. Працягл.фінальн. Напрыціскаць язык. Дужа Кірілін сын язык ёй ныпріціскаў, i ты тоя самыя зьдзелыіш. Прыціць (явіцца) з пузам (брухам), асудж. Зацяжарыць без шлюбу. Ну й прідзіць с пузым, ну й што ты зьдзелыіш. Хвалілі, што й ціхыя, i харошыя, пакуля прішла з брюхым,— во цяперя пыхвалщя. Адна скруділыся, усё аборты дзелыла i другая явілыся с пузым. Hi зырікайся, ні зырікайся, у самой пыдрастаюдь дочкі, можа ішчэ явюцца з брюхым. Г л. П р ы н е с ць пуза. Прыцягываць за валоссе. Выкарыстоўваць факты, падзеі надумана, недарэчы. Тута ня ў сені дзела, сена ён нарошня пріцягывыіць зы валосься, каб зачэпка была. Зак. Прыцягнуць за валоссе. I Карнеівыга пріцягнулі зы валосься с цэльлю: удруг на ету вудычку клюнуць. Прычыняць (зачынядь) лавачку, рэдкаўж. Спыняцъ дзейнасць (звыч. заганную, злачынную). Прічыняйці-ка вы іх лавычку, ато ім нідалёка ду цюрьмы асталыся. Доўга ж ніхто ні зачыняіць ету лавычку. Зак. Прычыніць (зачыніць) лавачку. Ніізьвесна, ды чаго б вы дайшл1, каб ні прічынілі вашу лавычку. Ня думыйця, за18. Г. Ф. Ю р ч а н к а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ачўхыўся, вўдычку, гылавў, гўртым, лінўлі, пріцягнў, пўзым, рўкі
1 👁
 ◀  / 297  ▶