І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Прытыкаць (прытуляць) нос. Знаходзщъ часовы прытулак. Ну куды ж я пайду, к Нінкі трохі прітыкала нос. Прітуляць нос айдзе-то нада. Зак. Прыткнуць (прытуліць) нос. Ня дужа ў Пуўлюка пріткнеш нос, ні так ён рысхваціцца паможч. На лета ў сястры прітулю нос, а там відна будзіць. У змацн.-множн. Папрытыкаць (папрытуляць, папрыткнуць, папрытуліць) насы. Пакуліцька пыпрітыкалі насы, ні знаю, як дальшы будзіць. Калі насы троху пыпріткнулі, крыша ныд гылавою ёсць, дык i ладна. Ну, айдзе вы, ў каго пыпрітулялі насы? Худзь ба на первыя ўремя пыпрітуліць насы. Працягл.-фінальн. Напрытыкаць (напрьттуляць) нос. Hi знаю, сколька ён там ныпрітыкаіць нос, там сямейка дай божа. Дужа доўга ныпрітуляла нос, ну другей дзень пычалі крівіцца. Прытыкаць рукі. Прымацца за справу. Hi к чаму ня хочыць прітыкаць рукі. Ня дужа яны стыряюцца прітыкаць рукі, усё дно як с панскыга роду,— такея. Зак. Прыткнуць рукі. Калі пріткнець рукі,— якей c хворыга работнік. Працягл.-фінальн. Напрытыкаць рукі. Усё як було кінута, так i ляжыць, многа ныпрітыкаў рукі. Прыхадзіць на памяць (вум, у галаву). Успамінац- * ца выпадкова, само сабой. Ці пріхадзіла табе ны паміць, што хлеб у печы, яго выніць нада. Айдзе яму што будзіць пріхадзіць на вум, як палка нейкій. Сколька ні буваю ў лаўкі, a ўсё ні пріходзіць у гылаву спрасіць пры краску. Зак. Прыціць на памяць (вум, у галаву). Прідзіць ны паміць, дык спрашу, ці мне цяжола. Як жа табе ні прішло на вум скот пыпаіць. Што-иебудзь разумныя ні прішло табе ў гылаву, дурыта толька пріходзіць. Прыхадзіць на язык. Прыпамінацца пры выказванні. Табе ўсігда нешта ня тоя пріходзіць иы язык. Зак. Прыціць на язык. Ці я нешта дренныя думыў, прішло ны язык, дык я й скызаў. Прыхадзіць у рассудак, рздкаўж. Пачынацъ асэнсоўваць, цвяроза разважаць. ЦІ пріходзіць пымяло тоя ў рассудык, ці думыіць ён калі-небудзь на сьвеці жыць пычынаць? Зак. Прыціць у рассудак. Трудна надзеіцца, што Кывалёнык прідзіць у рассудык: якей бацька, такей І сын. Узмацн. Папрыхадзіць у рассудак. Hi знаю, ці дажджэсься, калі яны пыпріходзюць у рассудык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, дўмыіць, пакўліць, пыпріткнўлі, разўм, рассўдык, рўкі
0 👁
 ◀  / 297  ▶