І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Прыставаць з нажом к горлу. Чапляцца нахабна, з пагрозай. Віджу, што прістаюць з нажом г горлу, дык я тады ўжо ўмішалыся. Зак. Прыстаць з нажом к горлу. Прістануць з нажом г горлу, дык ба, кажыцца, рубашку зьдзеў: а ну вас, атвяжыціся. У змацн.-множн. Папрыставаць (папрыстаць) з нажом к горлу. Пыгірістывалі з нажом г горлу, пакуля мы іх ні путурілі як нада. Пыпрістануць з нажом г горлу, то нічога ня зьдзелыіш. Працягл.-фінальн. Напрыставаць (дапрыставаць) з нажом к горлу. Ныпрістаеш з нажом г горлу, што торсну, i пыляціш, як мячык. Дыпрістываў з нажом г горлу, што пашоў зарёўшы. Прыстаўляць сваю галаву, неадабр. Вырашаць самому за некага іншага. Яму толька што прістыўляй сваю гылаву ды зы яго думый. Зак. Прыставіць сваю галаву. Адно — сваю гылаву пріставіць астаецца. Калі дурак, то сваю гылаву ні пріставіш. Узмацн.-множн. Папрыстаўляць (папрыставіць) свае голавы (галовы). Хуць вы ім пыпрістыўляйця свае голывы, дык адно будзіць. Большы нічога ні астаецца — толька свае галовы пыпрістыўляйця. Пыпрістаўця свае голывы i ўсё, а самі нічога ня петрюць. Раз урадзіліся такея, то сваіх галоў ні пыпріставіця. Прысякаць (усякаць, уразаць) язык. Рашуча спыняць балбатню, плявузганне. Прісікай-ка сваёй язык, ато йна ўжо рузмудрела большы некуды, слова ёй ні скажы. Каб ёй ні ўсікаў язык, ні знаю, што було б. Taбе даўно нада ўрізаць язык. Зак. Прысеч (усеч, урэзаць) язык. Ніхто ні найдзіцца прісеч яму язык, а нада було. Усеклі Просі язык, дык у дзяреўні пьіцішэла. Каб усім трём урезыць язык,— адну ўняць што йта, толк малый. Узмацн.-множн. Папрысякаць (папрысеч, паўсякаць, паўсеч, паўразаць, паўрэзаць) языкі. Hi так ім лёхка пыпрісікаць ізыкі. Ай, ладна, хуць ізыкі пыпрісеклі, асадзілі троху. Ткачоў пыўсікаіць вам ізыкі, дужа вы руспусьціліся. Калі пі паўсеч ізыкі, ні знаю, што будзіць. Hi так-то лёхка етым тряпышкым ізыкі пыўрізаць. Hi пыўрізалі ізыкі, дык паўрежунь, ныдыядуць вашы басьні. Айдзе Мікіта паўрежыць ізыкі, ён ім слова скызаць пыбаіцца. Ого, ты паўрежыш ізыкі,— яны цябе i ў рязон ня возьмуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аднў, гылавў, дўмый, ныдыядўць
0 👁
 ◀  / 297  ▶