Прыпіраць (прыжымаць, прыціскаць) к сцяне (сценке). Ставіць у безвыходнае становішча доказамі, фактамі. Відзіць, што пріпіраюць к сьцяне — круць ну другоя, а пра копы як i ні пыміналысь. Кряпчэй пріпірайця яго к сьценкі, пріпірайця, ніхай ня верціць хвастом, a сызнаецца. Сілівона яны ні раз пріжымалі к сьцяне. Пріжымай, пріжымай яго к сьценкі. А яны цябе крепка пріжымаюць к сьценкі. Утрёх як возьмуцца муштруваць, так пріціскаюць к сьцяне, што ўсё ды капількі выскыжыць. Пріціскай к сьценкі, ня бойся, скажыць. Зак. Прыперць (прыжаць, прыціснуць) к сцяне (сценке). Няўжэлі ты забыў, як цябе Пітраковы пріпёрлі ўчора к сьцяне. Як пріпруць к сьценкі, ня йдзе дзеніцца, рыскажыць. Пріжмуць к сьцяне, дык зыгаворіш. Ладна пріжалі к сьценкі, кругом прізнаўся. С усіх бакоў як пріціснулі к сьцяне, рыскызаў пра ўсе заторы. Возьмуцца ладна, пріціснуць к сьценкі — ня выкруціцца. Пры сваіх анцярэсах (інцярэсах), рэдка адз. 3 тым, што было, што меў. Ніхай ён ні надзеіцца, астаніцца ён прі сваіх аньціресых. Ніхай паходзіць, ніхай пабегыіць, астанецца ўсё дно прі сваіх іньціресых. Прі сваём аньціресі сядзіць i ня ршыіцца. Пры случаю (случаі). Калі надарыцца магчымасць, выпадковасць. ГТыгыварі прі случаю, мне нада неік сяредніга устраівыць. Прі случыі зыйшла б калі, худзь ба новысьці рыскызала. Аіы яму пымянім прі случаі i бырачкі, i моркыўку, i ўсё. Пры смерці. У стане, небяспечным для жыцця. Большый пішыць: прііжджайця скарей, мой прі сьмерці. Ты ж быў саўсім прі сьмірці, я ўжо сьмярётныю рубашку табе пашыла. Прыставаць з кароткімі гужамі. Чапляцца настойліва, прамалінейна. Ныпрасна ты прістаеш к чылавеку c кароткімі гужамі. Зак. Прыстаць з кароткімі гужамі. Прісталі c кароткімі гужамі усё дно як чэрці якея. Узмацн.-множн. Папрыставаць (папрыстаць) з кароткімі гужамі. Як пыпрістаюць c кароткімі гужамі, ты паспробуй аччапіцца. Ета некыму іх шурнуць хырашэнька, дык пыпрісталі c кароткімі гужамі. Працягл.-фінальн. Напрыставаць (дапрыставаць) з кароткімі гужамі. Я б яго скора ныпрістываў c кароткімі гужамі. ён у Бялкові дыпрістываў c кароткімі гужамі
Дадатковыя словы
пріпрўць, слўчаі, шурнўць
1 👁