станьніку прінісла? Незак., рэдкауж. Прынасіць у пастанніку. Прінасілі ў пыстаньніку, чаго там богу гряшыць. У змацн.-множн. ГІапрынасіць (папрынесць) у пастанніку. Можа ета ты чула, чые дочкі пыпрінасілі ў пыстаньнікых? Во, бог дасць, i твае пыпріносюць у пыстаньніку. Прынімаць (браць) на свой шчот. Лічыць аб'ектам накіраванасці, выказвання сябе. Што пі пачуіць, усё прінімаіць на свой шчот. Ныпрасна ты бяреш на свой шчот, ета гыварілыся пра нейкыю шумянщкыю дзеўку. Зак. Прыняць (узяць) на свой шчот. Ну й дурак, кылі па свой шчот пріняў, дужа яго там хто знаіць. Віду ні пыдаюць, ну ета яны ўзялі на с б о й шч о т. Узмацн. Папрынімаць (папрыняць, пабраць) на свой шчот. Я скызала пры Аўдоткіных, а яны пыпрінімалі на свой шчот, рызабідзілісь. Што вы пыпрінялі на свой шчот, пры вас там i гамонкі ні було. Ну й чорт іх бярі, калі яны ды на свой шчот пыбралі, ці я буду іх піріпрашывыць ці рузувіряць. Прынімаць за чыстую манету. Верыць, успрымаць як ісціну, праўду. Яны такея, што ўсякыю лухту прінімаюць за чыстыю манету. Зак. Прыняць за чыстую манету. Мы пушуцілі, а ён пріняў усё за чыстыю манету. Працягл.фінальн. Напрынімаць за чыстую манету. Ныпрінімаіш за чыстую манету, што надуюць калі-небудзь большы некуды. Прынімаць у галаву. Многа} пакутліва думаць над адным i тым жа. Чаго табе ўжо так прінімаць у гылаву. Hi прінімайця вы дужа ў гылаву, па-мойму, там нічога такога німа. Зак. Прыняць у галаву. Як прініла ў гылаву, што ў іх тамыцька нешта случылыся, i ў сябе пріціць ня можыць. Узмацн. Папрынімаць (папрыняць) у галаву. Пыпрінімалі ў гылаву ніізьвесна што i бядуюць. Што яны такога папрімуць у гылаву? Г л. Б р а ць с а б е у г а л а в у. Пры пікавым інцярэсе, запаз., а дз мн. Без чаканых вынікаў. Нічога ў яе ня выйшла, асталыся ўзноў прі пікывым іньціресі. Рашчоты былі дужа бальшэя, ды толька прішлося астацца прі пікывых іньціресых. Сідзяць яны прі пікывых іньціресых
Дадатковыя словы
абектам, гылавў, надўюць, пачўіць
0 👁