І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Зак. Прыкусіць язык. Як пымянула цялёнычка Манькі ныга, прікусіў язык. Узмацн.-множн. Папрыкусываць (папрыкусіць) языкі. Ты ня ўмеіш зь імі толку даць, у мяне б зразу пыпрікусывылі ізыкі. 3 Мацьвеім пыпрікусюць ізыкі, тэй дужа ня будзіць угыварівыць ды ўвішчаць. Прымяраць к сабе. Суадносіць з уласнымі меркаваннямі, поглядамі, разумением. Часьцей нада пріміряць к сабе, што б ты на етым месьці гываріў. Зак. Прымерыць к сабе. Прімерь яе кожу к сабе, пызнаіш, як смашна астацца ўдавою у дваццаць пяць гадоў. Прынесць ляльку, іран. Нарадзіць без шлюбу. Hy што, прінісла ляльку, маткі з бацькыю пазор, а што зьдзелыіш, на вуліцу ня выкініш, нада гудуваць. Незак., рэдкаўж. Прынасіць ляльку. Ны каго ты абіжаісься, було ні прінасіць ляльку. Мае так ні прінасілі лялік, як твыя. Узмацн.-шматкр. Папрынасіць (папрынесць) лялек. У вас толька гулі на ўме, можа яшчэ на ўме лялік пыпрінасіць. Будзіш глядзець людзям у вочы, як лялік пыпрінясуць. Прынесць пуза (бруха), асудж. Зацяжарыць без шлюбу. Каб мыя так прінісла пуза, я б ні знаю што зьдзелыла. Тыкая ціхыя была, спакойныя i на табе —прінісла брюха. Незак., рэдкаўж. Прынасіць пуза (бруха). У наша ўремя так пузы ні прінасілі, ета цяпери пышла распуста. Твыя дычка брюха прінасіла, а мне стыдзщца нечыга. Узмацн.-шматкр. Папрынасіць (папрынесць) пузы (брухі). Ты на іх любуйся, а яны табе пузы пыпріносюць. Адна зу другою тэя чарёпкі пыпрінасілі брюхі. У дваре сідзяць, пыпрінясьлі пузы. Прынесць у пастанні, асудж. Нарадзіць без шлюбу. Пастой, ні хваліся, можа й свыя ішчэ прінясець у пыстаньні. Незак., рэдкаўж. Прынасіць у пастанні. I ў пыстаньні прінасіла, i аборты дзелыла, бацька з маткыю нугурюваліся зь ёю. Узмацн.-множн. Папрынасіць (папрынесць) у пастанні. Перш адна, асьлед другая пыпрінасілі ў пыстаньні, што ты зь імі зьдзелыіш. Як пыпрінясуць у пыстаньніх, позна будзіць вохыць, січас нувучай, як у рямкых дзіржацца. Прынесць у пастанніку, гран. Нарадзіць без шлюбу. A ці ні твыя ета дзевычка дужа спакойнінькыя ў пы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўліцу, гўлі, нясўць, пымянўла, пыпрікў, пыпрікўсывылі, пыпрінясўць, пўза, пўзы, распўста, цяперй
5 👁
 ◀  / 297  ▶