І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
самый крепкыя вобуў посьлі первыя вічарінкі кашы папросіць. Што, i твыя абноўка кашы пыпрасіла? Я знаю етый мыціріял: чыряс трі дні рубашка есьць папросіць. Прасіць піць. Звяртацца за літасцю. Доўга дужа я ні стану цябе ўгыварівыць, есьлі пріцісну во так во, будзіш прасіць піць. Зак. Папрасіць піць. Як я вазьмуся, папросіш піць, яй-богу папросіш. Што, пыпрасілі піць, пыхрабріліся? Праслухаць [усе] вушы. Вельмі доўга чакаць прыслухоўваючыся. Я стыяла пад ліпкымі, вушы праслухыла, i нічога ня чутна. Праслухылі ўсе вушы, пакуля ты голые пыдаў. Прасушываць вочы. Пераставаць rCянстваваць. Адзін глыдаміра, што ні пыдбярець, чаго зьесьць, а другей, ты спрасі', калі вочы прасушывыіць. Зак. Прасушыць вочы. Зы гарелкыю некылі прусушыць вочы. Узмацн. Папрасушываць (папрасушыць) вочы. Ніхай ба хуць вочы пыпрасушывылі. Ці пыпрасушыця вы калі вочы? Працягл.фінальн. Напрасушываць вочы. Ныпрасушыіць вочы, самый тэй, што ўніміцца з гарелкыю, ні ўняўся ён i ня ўніміцца. Прасцей (прошчы) паранай рэпы, гумар. Зусім проста. Я думыў, як тут дыбрацца, а тута акызалыся прасьцей паріныя репы. Такому прісыпчыку што хочыш атпаліць прошчы паріный репы. Прасцей (прошчы) простага (прастога). Занадта проста. Што ты глядзпн, тута ўсё прасьцей простыга. Тваю зыдачку ряшыць прасьцей прастога, а ты думыіш. Тута йціць прошчы простыга: ны быльшак выскычыў — во й Зяціца. Умеючы i сывяточыну разьбіць прошчы прастога. Яму жанщца i рыжжаніцца прошчы прастога. Пра сябе. 1. Ціха. Тая неўдыльная нешта пышыптала пры сябе i пышла. 2. Мысленна, у думках. Я то пры сябе i падумыў, што ні пасьпеім. Гаворіць адно, а пры сябе думыіць саўсім другоя. Праўдамі i няпраўдамі. Любымі сродкамі. Сындыбёнык ня ўпусьціць, праўдымі i ніпраўдымі свайго даб'ецца. Праўдымі i ніпраўдымі дзействыіць. Прахадзіць агні i воды [i медныя трубы]. Трапляць у складаныя абстаеіны. Зьмітрок ні раз прыхадзіў агні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вазьмўся, дабецца, дўмыіш, дўмыў, ныпрасўшыіць, падўмыў, праслўхы, прасўшывылі, прасўшывыіць, пыпрасўшыця, ўпўсьціць
0 👁
 ◀  / 297  ▶