І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
хто ета брязкочыць. Непаўн. Папляваць у вочы. Пуплюеш у вочы, ні раз прідзіцца абраціцца, дык як жа ты тады будзіш. П рацягл.-фінальн. Дапляваць у вочы. Увідзіш, дуплюеш у вочы, як ны сымаго ні глянуць. Пляваць у душу. Груба зневажаць самае дарагое. Сколька бірігла яго, валхвіла як свайго, a ён цяперіцька плюець у душу ёй. Зак. Напляваць у душу. Нуплювалі чылавеку ў душу, ці ў іх совісьць калі была ікая, coвісьці ў іх i ні нучувала. Аднакр. Плюнуць у душу. Яму плюнуць у душу любому, што табе кымыра во етыга забіць. Непаун. Папляваць у душу. Пуплювалі ёй у душу, пызьдзіваліся пріпадкі тэя. Працягл.-фінальн. Дапляваць у душу. Ну, вот i дуплювалі Максіму ў душу, ны саміх як на ідылыў глідзяць. Пляваць у паталок (столь), іран. Бяздзейнічаць з поўнай бесклапотнасцю. Ты яму гатоў, пыднясі, трахтуй яго, а ён будзіць у пыталок плюваць. Плюець у столь дзень прі дні. Непаун. Папляваць у паталок (столь). Пуплювалі ў пыталок лета, цяперя ты хочыш, каб ў іх було што. Пуплююць у столь месіц — во й работа ўся. Шматкр. Паплёвываць у паталок (столь). Ня думыў ён i ні зьбіраўся нічога дыхадзщь, вун паплёвыіць у пыталок i большы нічога. Паплёвывылі б у столь, дужа ня хочыцца ні за што брацца. Абмеж. Прапляваць у паталок (столь). Столька було работы, дык яны ўсё ўремя пруплювалі ў пыталок. Кінула, дык надзелыюць — пруплююць у столь, а як кінула, так усё i найдзіш на тым месьці самым. Законч. Адпляваць у паталок (столь). Ну, ў пыталок атплюваў, саўсім рузвучыўся, як i тапор дзіржаць у руках. Сколька ж уремя яны атплювалі ў столь! Працягл.-фінальн. Напляваць (дапляваць) у паталок (столь). Нуплююць у пыталок, будзіць ім, як Мыкару було. Січас ты думыць нічога ня хочыш, ну дуплюеш у пыталок, папомніш, што табе кызалі. Дуплюеш у столь, ды псзна будзіць за вум брацца. Пляскаць языком, неадабр. Бесперастанку балбатаць абы-што. Хваціць пляскыць ізыком, ідзі ды пыдгрябі аторю, каб дождж ні лінуў. Айдзе яны там віртлюжкі круцілі, пліскалі ізыкамі зу гумном. Пачын. Запляскаць языком. Узноў зыпляскылі ізыком, новысьцьто тыкая. Відзіш ім колык стаў Якыў,— зыпліскалі ізыком. Працягл. Прапляскаць языком. Ну што яны дзелы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіш, дўмыць, лінўў, тўй
1 👁
 ◀  / 297  ▶