І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Плысць паміж (між) пальцамі (пальцаў, скрозь пальцы). Траціцца хутка, марна. У яго многа чаго плувець паміж пальцымі. ГІлувець паміж пальцыў, ён acoбінна ні глядзіць. Ці мала ў іх чаго плуло між пальцыў. Німала плуло скрозь пальцы. Зак. Праплысць паміж (між) пальцамі (пальцаў, скрозь пальцы). Многа дыбра пруплуло паміж пальцымі. Еткыя быгаства пруплуло паміж пальцыў. Усё ў цябе пруплуло між пальцыў, а ты рот рызіваў. Нада було ні зіваць, ато пруплуло скрозь пальцы. Пачын. Паплысць паміж (між) пальцамі (пальцаў, скрозь пальцы). Бацька ныжываў, a ў яго ўсё пуплуло паміж пальцыў. Ды многа чаго було, a ўсё пуплуло між пальцымі. Нічога ён ня спользыіць, пуплувець яно ў яго між пальцыў. Сколька чаго ні дывалі, пуплуло яно скрозь пальцы. Плысць па цячэнню, кніжн. Пасіўна падпарадкоўвацца абставінам. Як дзелыіцца, так i піхай, плувець пы цячэнню. Пачын. Паплысць па цячэнню. Каб зыхацелі, дык ба што-небудзь прідумылі, а толька яны так, ПЫПЛЫЛ1 ПЫ ЦЯЧЭІІЬНЮ. Плысць проця цячэння, кніжн. Дзейнічаць наперaкор існуючай думцы, поглядам. Hi тыкая гылыва нада, каб плысць проця цячэньня. Пачын. Паплысць проця цячэння. Зь етымі людзьмі ня дужа пуплувеш проця цячэньня, іх ііпчэ рузвурушыць нада. Плысць у рукі. Накоплівацца само сабой. Вам жа самі грошы плувуць у рукі, а толька вы браць ня ўмеіця. Зак. Прыплысць у рукі. Ну ня жджы, само ні пріплувець у рукі, нада пыпацець. Такоя быгаства ні ш чога ні зь якыга пріплуло у рукі, цёпла будзіць сядзець. Пачын. Паплысць у рукі. А ты думыў, само што пуплувець у рукі, не, зароб, прікладзі сілу, ні гультайся. Плюнуць i расцерць (размазаць). Не надаваць ніякага значэння; не заслугоувацъ ўвагі. Што ён скажыць — ета плюнуць i расьцерць. Ніхай вярзець што хочыць, а ты плюнуў ба i рызмазыў. Пляваць у вочы. Груба еыражаць непавагу, пагарду. Яго дыглідалі, пасьледній кусок яму біряглі, а вырыс — дык плюець старым у вочы. Зак. Напляваць у вочы. Нуплюваў у вочы i што ты яму скажыш? — нічога ня зьдзелыіш. Аднакр. Плюнуць у вочы. Плюнь ты таму ў вочы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўмыў, плувўць, прідўмылі
0 👁
 ◀  / 297  ▶