І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
тарою, i яшчэ, відна, нызаўтря далёкія госьці астануцца. 2. неадабр. Вялікі беспарадак. Як сыбяруцца разым, вернуць хату пір тарою. Чаго ў вас тут усё варочыіцца пір тарою, ні пыдыйцщь ні к чаму, ні ступіць нійдзе. Пітацца маннаю нябеснаю. Не мець дастаткова харчавання. Ён жа там пітацца манныю нябесныю ня будзіць, кылі выпрывіў, дык i грошы паішгі. Зак. Прапітацца маннаю нябеснаю. Ці ты думыіш манныю нябесныю прыпітацца? Працягл.-фінальн. Напітацца маннаю нябеснаю. Ну што, ныпіталіся манныю нябесныю, пріскачылі? Параўн. М а н н а ня б е с н а я. Пітаць маннаю нябеснаю, рэдкаўж. Трымаць без сродкаў існавання. Ці ні зьбіраісься ты пітаць нас манныю нябесныю? Зак. Прапітаць маннаю нябеснаю. Судзержыць, прыпітаіць манныю нябесныю,— яго сымаго ішчэ кармщь нада. Піць горкую. Моцна n янстваваць. Прівык піць горькыю, купляць ні справісься. Пачын. Запіць горкую. Цярьпеў-цярьпеў, змыгаўся-змыгаўся i ня выдзіржыў — запіў горькыю. Узмацн.-абмеж. Папіць горкую. Тут яны ладна дурелі, пыпілі горькыю ўволю. Законч. Адпіць горкую. Да, Напреіў ужо атпіў горькыю, нешта ж жалудкым выляіцца. Працягл.-фінальн. Напіць (дапіць) горкую. Нап'едь горькыю, што астаніцца гыляком. Hy, дапіў горькыю: атусюля гонюць i нійдзе ні бяруць. Піць (ссаць, высасываць) кроў. Мучыць, здзекавацца, вымотваючы здароўе, сродкі. Што, піў столька ўремя зь Любкі кроў, цяперя другую хочыш найціць сокі ссаць? Яны два гады ссалі зь яго кроў, як самі хацелі. Hy як жа ім ня стыдна етык высасывыць кроў зь людзей. Зак. Выпіць (выссаць) кроў. Уредзіны — c уредзіныў уредзіны, выпілі ш чылавека кроў, а цяперя ён ім ні нада. Чаго ня зьдзелыіць, a кроў высьсіць, а як ні нада станіць, хочыш, с хаты выгыніць. Непаўн. Папіць (пассаць) кроў. Былі гады, пыпілі зь людзей кроў. Толька пупадзець у свае лапы, пасьсець кроў. Узмацн. Павыпіваць (павысасываць) кроў. Яны кроў ба пывыпівалі, каб прімелі, каб воля іхныя. Пывысасывыюць кроў, голымі пыкідаюць. Законч. Напіцца (нассацца) крыві. Напіўся людзкея крыві, i на ўнукыў i ны праўнукыў хвацідь. Ніхай на іх пірялома, ныссаліся крыві
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бярўць, жалўдкым, напедь, сыбярўцца, ўнўкыў
0 👁
 ◀  / 297  ▶