І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Пішы прапала. Пра непазбежнасць страты, няўдачы. Раз Аўдзею даў, пішы прыпала, зь яго нізашто ня сыйшчыш. Цяперя пішы прыпала, што зь іх возьміш. Плакаць кроўю. Адказваць вялікай цаной (як пагроза). Ну, каб толька пупаўся, плакыў ба кроўю у нас. Пачын. Заплакаць кроўю. Пыдажджы, ён ішчэ кроўю зыплачыць ca ўсёю сваёю хвабрысьцю. Непаўн. Паплакаць кроўю. Ніхай ня ўшміцца, ён у мяне кроўю пыплачыць. Узмацн. Наплакацца кроўю. У нас ба ён кроўю ныплакыўся, мы б з гадысьцю ні вазіліся доўга. Плакаць у жылетку, іран. Беспадстаўна скардзіцца, шукаючы спачування. Ну чаго ён плачыць у жылетку, чым яго так разабідзілі. Пачын. Заплакаць у жылетку. Зыплач у жылетку, нішчасьнінькій такей, можа цябе хто пыжалеіць. Непаўн. Паплакаць у жылетку. Вы схаД31ЦЯ, пыплачця ў жылетку, вы ж такея горькія, што куды там. Плаціць тою (такою) ж манетаю. Паступаць такілі жа чынам. Як самі дзелыіця, i вам плоцюць тою ж манетыю. Такою ж манетыю i Бырысёнык будзіць плаціць. Зак. Заплаціць (адплаціць) тою (такою) ж манетаю. Дужа ні радуйся, тою ж манетыю i табе заплоцюць. Чаго хацеў, таго i дырзаўся, такою ж манетыю зыплацілі. Пыглядзіш, сымаму атплоцюць тою ж манетыю. Такою ж манетыю як атплоціць, тады будзіш знаць. Законч. Выплаціць тою (такою) ж манетаю. А ты выплыці тою ж манетыю, як ён сам Чыкалёнку. Як выплыцюць такою ж манетыю, во папрыгыіш. Плесць (гарадзіць) пляцень, іран. Доўга i нудна гаварыць пустое. Ой, хлопіц, пляцеш ты пляцень, ці ета калі магло так быць, як ты трілюдзіш. Паслухый вунг гародзіць пляцень, якей ён гірой быў. Зак. Сплесць (згарадзіць) пляцень. Хто б ета сплёў пляцень пра Шурку? Згародзюць пляцень, толька жджы, ці ім доўга тріпануць ізыком. Непаўн. Паплесиь (пагарадзіць) пляцень. Пыплялі пляцень, тэй тоя, тзи тоя, ды рызвылакліся. Жджыця іх, пакуля яны пыгародзюць пляцень. Працягл.-фінальн. Наплесць (нагарадзіць, даплесць, дагарадзіць) пляцень. Ныпліціцё пляцень, што бульба ў быразёнкых зыначуіць. Ныгародзюць пляцень — ныдыядуць, дык пыпрашу за дзьвері. Hy дыпляцець ён
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, зыначўіць, нўць, паплесйь, паслўхый, пыпрашў, тзй, ядўць
0 👁
 ◀  / 297  ▶